галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Адзін дзень у Сярэднявеччы – старажытны Мсціслаў (фота)
Магілёўская суполка ТБМ імя Францішка Скарыны 16 жніўня зладзіла аднадзённую вандроўку па маршруце Магілёў – Сухары – Расна – Пустынкі – Мсціслаў – Магілёў. У вандроўку выправілася каля 60 чалавек.

Адзін дзень у Сярэднявеччы – старажытны Мсціслаў (фота)Акрамя ўласна Мсціслаўскага фэсту сярэднявечнай культуры, магілёўцы пабачылі Успенскую царкву ў в. Сухары, руіны касцёла св. Казіміра і сядзібу Спыткоўскіх ў в. Расна, а таксама наведалі знакамітую святую мясціну Магілёўшчыны - Успенскі манастыр ў Пустынках.

І ўсё ж цэнтральнае месца ў гэтым падарожжы заняў, безумоўна, “Рыцарскі фэст. Мсціслаў – 2008”. Свята сярэднявечнай культуры, якое ўпершыню прайшло летась, мае на мэце спрыяць адраджэнню старадаўніх традыцый і духоўнасці на ўсходняй Беларусі, папулярызацыі зацікаўленасці да рыцарскай культуры, фольк-напрамку ў музыцы, старадаўняга танца, народных рамёстваў.

Акрамя фестывальнай праграмы, магілёўцы наведалі рэшткі Тупічэўскага Свята-Духаўскага манастыра на ўскраіне горада, гісторыка-археалагічны музей, царкву А. Неўскага і езуіцкі калегіум, касцёл і кляштар кармелітаў, з Замкавай і Дзявочай гары пабачылі непаўторныя краявіды Мсціслава. Ахвочыя пакупаліся ў Віхры – сярэднявечная атмасфера была і там, бо многія ўдзельнікі рыцарскага фэсту ратаваліся ад спякоты менавіта прахалодай водаў некалі суднаходнай ракі.

Адзін дзень у Сярэднявеччы – старажытны Мсціслаў (фота)Увогуле ж, у межах праграмы фестывалю кожны мог выбіраць тое, што яму найбольш падабаецца: шпацыр па горадзе і ваколіцах, агляд гораду майстроў ці наведванне рыцарскага турніру, які прыцягнуў ці не найбольшую ўвагу мсціслаўцаў і гасцей фестывалю.

Напачатку прайшлі асабістыя спаборніцтвы (усе рыцары ўмоўна былі падзеленыя на “заходніх” і “ўсходніх”), а ўвечары адбыліся бугурты - бойкі рыцарскіх клубаў. Апошні від спаборніцтваў быў, бадай, найбольш відовішчным: некалькі разоў прадстаўнікі “Усходу” і “Захаду” сыходзіліся “сценка на сценку”. У выніку напружаных боек “да апошняга ацалелага” перамога дасталася “ўсходнікам”. Але насамрэч, думаецца, перамаглі ўсе: і рыцары, якія ў чарговы раз памерыліся майстэрствам, і ўдзячныя гледачы, якія быццам пабылі ў Сярэднявеччы…

Пасля рыцарскага турніру удзельнікаў свята чакаў канцэрт сярэднявечнай музыкі і вогненнае шоў. І хаця з пачаткам гэтых імпрэзаў мы мусілі рушыць дадому, восем гадзін фестывалю, бясспрэчна, паспелі пакінуць добрыя ўражанні і жаданне вярнуцца сюды яшчэ.

Падрыхтаваў Юрась Каласоўскі

Адзін дзень у Сярэднявеччы – старажытны Мсціслаў (фота)
Ля старога млына ў Расне


Гл. таксама:


Фотарэпартаж з паездкі на ўсход Магілёўшчыны
Якім будзе сёлета фестываль у Мсціславе?
Старажытны Мсціслаў запрашае
“Мсьціслаўскі фэст” пад пытаньнем
Ініцыятары “Мсьціслаўскага фэсту” не паразумеліся з уладамі
Дастоева, Моталь, Моладава, Парэчча, Пінск. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 5)
Скокі, Берасьце, Кобрынь, Закозель, Іванава. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 4)
Высокае, Воўчын, Вістычы, Чарнаўчыцы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 3)
Заходняя Беларусь у люстэрку падарожжаў
Падарожжа па краіне альбо нефармальная адукацыя
Косава, Ружаны, Пружаны, Камянец. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 2)
Па прасторах Берасцейшчыны
Завосьсе, Сталовічы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 1)
Старажытны Мсціслаў запрашае
Турэц, Паланэчка, Вольна, Ішкалдзь. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.5)
Наваградак, Уселюб, Любча, Шчорсы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.4)
Мураванка, Шчучын, Масты, Рэпля, Вялікая Бераставіца. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.3)
Ліпнішкі, Іўе, Геранёны, Воранава, Радунь, Васілішкі. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.2)
Валожын, Вішнёва, Дзясятнікі, Суботнікі. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.1)
Па гістарычных мясцінах старадаўняй Літвы (фота)
Фотарэпартаж з Купальскага фэсту
Купальскі фэст на Друці
Вандроўка ТБМ па Быхаўшчыне (фота)
Браслаў, Іказнь, Мёры. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 6)
Міхалішкі, Відзы, Опса. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 5)
“У такіх вандроўках толькі адна хіба – мала дзён” (фота)
Смаргонь, Солы, Гервяты. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 4)
Ашмяны, Жупраны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 3)

Вандроўка Магілёўскага ТБМ па Паўночна-заходняй Беларусі
Гальшаны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 2)
Крэва, Баруны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 1)

23:25 18.08.2008
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы