Спэцыяльныя госьці – гурты “Бедлам”, Авангард-школа, Sky Line.
. Кошт білетаў –
. Набыць білеты можна ў краме “Хамелеон” і клюбе “Ліга”.
Даведкі: 773-63-71 (МТС), 714-01-51 (Velcom).
Neuro Dubel – StasiПрыхільнікі аднаго з самых яскравых і неадназначных беларускіх гуртоў яшчэ ніколі не чакалі так доўга. Тры гады адны жадалі працягу банкету высакародных «Танкаў», другія - вяртаньня да вытокаў. Каманда Кульлінковіча запісала альбом і замілавала ўсіх.

Не выдумваючы складаных канцэпцыяў, гурт выдаў дзьвюхмоўны альбом. Гэта прасочваецца нават на вокладцы, дзе на беларускай напісаныя толькі назвы студыяў ды імёны гукарэжысэраў. У астатнім на альбоме пануе беларускасьць: 12 песень супраць пяці, адна дзьвюхмоўная ды 7 вершаў. Пра зьмест апошніх слухача папярэджваюць з самага пачатку, і зьявіліся яны, пэўна, вынікам забароны канцэртаў гурту: канцэнтрацыя нецэнзурнай лексыкі ды зваротаў да таямнічых Сашаў у іх перавышае ўсе межы.
Звычайныя гурты за тры гады сталеюць. Гурты з 18-гадовай гісторыяй удасканальваюцца. Neuro Dubel сабраў усё, за што яго любілі, і выдаў гэта адной кружэлкай, дадаўшы кліп ды некалькі паліфанічных мэлёдыяў. Энэргічныя канцэртныя гіты з адвольнымі рыфмамі й запамінальнымі рэфрэнамі зьмяняюцца спакойнымі расейскамоўнымі балядамі. Не абыйшлося й без рымэйкаў («Чёрные глаза» - хто б знайшоў лепшы прыклад для дзюбялёўскай перапеўкі) і палітычнай сатыры. Камбайнэры, Уга Чавес, і, канечне, підарасы, добра ўпісваюцца ў тэматыку творчасьці незвычайнага калектыву.
music.fromby.net