“Нэйрадзюбель” мусіў выступіць з прэзэнтацыяй новага альбому “Stasi” у клюбе “Ліга” 20 верасьня. Адпаведныя афішы зьявіліся ў Магілёве яшчэ напрыканцы жніўня. Аднак за два дні да канцэрту стала вядома, што выступу ўладальнікаў “Рок-кароны 2007” ня будзе. “Канцэрт па незалежных ад арганізатараў прычынах адмяняецца” – гэткае кароткае паведамленьне было распаўсюджана ў інтэрнэце ўчора. Сёньня сталі вядомыя новыя падрабязнасьці. Як патлумачыла са спасылкай на адміністрацыю клюбу “Ліга” супрацоўніца аддзелу культуры гарвыканкаму Тацьцяна Талкачова, на канцэрт гурту “Нэйрадзюбель” не былі прададзеныя білеты. Гэта стала прычынаю адмены. Магілёўцы, якія пасьпелі набыць білеты, пачалі іх вяртаць распаўсюднікам. Канцэрт у Магілёве намервалася праводзіць бабруйская Дабрачынная грамадзкая арганізацыя “Крыніца жыцьця”. У Бабруйску “Нэйрадзюбель” выступіў 13 верасьня. Гл. таксама:Neuro Dubel прэзэнтуе новы альбом у Магілёве 17:52 19.09.2008 |