Вытрымкі са Статуту:
Грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” (далей па тэксту статута – ТБМ) дабраахвотная масавая грамадская арганізацыя, у якой аб’ядналіся грамадзяне з мэтай культурна-асветніцкай дзейнасці ў галіне адраджэння беларускай мовы ў Беларусі і праз яе – усёй беларускай нацыянальнай культуры. ТБМ дзейнічае ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь “Аб грамадскіх аб’яднаннях”, Законам Рэспублікі Беларусь “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”, іншымі палажэннямі дзеючага заканадаўства і дадзеным Статутам.
Асноўныя мэты дзейнасці ТБМ – аднаўленне ў грамадстве стаўлення да роднай мовы як да нацыянальнай святыні, пашырэнне яе ўжытку ва ўсіх сферах жыцця Рэспублікі Беларусь, усебаковае развіццё і захаванне яе чысціні і самабытнасці, садзейнічанне забеспячэнню ёй рэальнага статуса дзяржаўнай мовы.
Для ажыццяўлення статутных мэтаў і задач
ТБМ выкарыстоўвае наступныя метады:
- спрыяе развіццю непасрэднага перакладу ўсіх відаў літаратуры з замежных моў на беларускую і садзейнічае выкарыстанню беларускай мовы ў працы замежных прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, устаноў, прадпрыемстваў і грамадскіх арганізацый Рэспублікі Беларусь;
- удзельнічае ў распрацоўцы і ўвасабленні ў жыццё навуковай канцэпцыі беларускай мовы, клапоціцца пра культуру літаратурнай мовы, яе адзінства і ўдасканаленне правапісу;
- бесперашкодна атрымлівае і распаўсюджвае інфармацыю, якае мае дачыненне да дзейнасці ТБМ, засноўвае ўласныя і карыстаецца ў вызначаным парадку дзяржаўнымі сродкамі масавай інфармацыі;
- прадстаўляе і абараняе правы і законныя інтарэсы сваіх сяброў у дзяржаўных гаспадарчых і грамадскіх органах і іншых арганізацыях;
- ТБМ мае права выдавецкай дзейнасці і свой перыядычны друкаваны орган.
Сябрам ТБМ можа быць кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь, старэйшы за 16 гадоў, а таксама іншыя грамадзяне і асобы без грамадзянства, хто прызнае мэты і задачы ТБМ, спрыяе іх ажыццяўленню.
Статут цалкам:
Статут Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны ў фармаце .doc