26 кастрычніка 2008 года ў Менску пройдзе чарговы Х з’езд Грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”.За менш чым два месяцы шматтысячнае ТБМ павінна правесці велізарную арганізацыйную працу. Павінны прайсці справаздачна выбарчыя сходы ў суполках і першасных арганізацыях, справаздачна-выбарчыя канферэнцыі ў раённых, гарадскіх і абласных арганізацыях. Так першая з абласных канферэнцый - менская ўжо адбылася сёлетнім летам, гара-дзенская спланавана на 7-е верасня ў Гародні. Канферэнцыі і сходы павінны вылучыць дэлегатаў на з’езд па вызначанай раней квоце і даслаць у сакратарыят пратаколы і анкеты дэлегатаў. Узоры надрукаваныя ў газеце “Наша слова” № 33 (872) за 13 жніўня 2008 г. Сакратарыят нагадвае кіраўнікам арганізацый, што ўсе дэлегаты з’езду павінны мець пасведчанні сяброў ТБМ. Тыя з абраных дэлегатаў, хто не атрымоўваў або страціў пасведчанне, маюць час да з’езду атрымаць пасведчанне ў сядзібе ТБМ асабіста, або цераз кіраўніка сваёй арганізацыі. Сакратарыят звяртае ўвагу кіраўнікоў арганізацый на неабходнасць заплаціць да з’езду ўсе запазычанасці па сяброўскіх сладках. Сакратарыят ТБМ
Гл. таксама:Статут ТБМ 21:32 10.10.2008 |