У нядзелю, 2 лістапада, на Машэкаўскіх могілках магілёўцы наведаюць магілу Тамары Раманьковай. Збор а 13-ай гадзіне, праезд аўтобусам №12.
Грамадзкая актывістка Тамара Раманькова была адной са стваральніц Мартыралёгу Беларусі, актыўнай дзяячкай Беларускага Народнага Фронту. Памерла ў адзіноце ва ўласнай кватэры. Цела Тамары Раманьковай знайшлі толькі праз паўгоду. Прычыну сьмерці назваць не змаглі.
Ушанаваць памяць Тамары Раманьковай запрашаюцца ўсе неабыякавыя.
Кантактныя тэлефоны:
388 35 61; 245 64 52 (Алег) 22:03 28.10.2008 |