|
| Адбылася чарговая вандроўка Магілёўскага ТБМ (фота) |
|
Магілёўская суполка ТБМ у нядзелю, 26 кастрычніка, зладзіла аднадзённую вандроўку па маршруце Магілёў-Беразіно-Мінск. Традыцыйна кожны з удзельнікаў падарожжа атрымаў адмысловы буклет з указаннем маршруту паездкі, фотаздымкамі і апісаннем запланаваных да наведвання мясцін. Акрамя таго, цікавыя даклады падрыхтавалі Зміцер Савіч (Бялынічы), Юрась Каласоўскі (Беразіно) і Наталля Лебедзева (Музей Максіма Багдановіча). Сядзіба Патоцкіх. Фота mahilou.orgБезумоўна, шмат хто з нас праязджаў Беразіно на шляху ў Мінск ці Магілёў, але мала хто спыняўся ў старажытным горадзе на Бярэзіне. Для турыстаў у гэтам мястэчку будзе найбольш цікава паглядзець сядзібны дом графіні Ганны Патоцкай-Вансовіч, пабудаваны ў сярэдзіне ХІХ ст., і старое памяшканне бярэзінскай вінакурні (кан. ХІХ ст.). Праўда, былая вінакурня цяпер знаходзіцца на тэрыторыі спіртзаводу “Крышталь”, і каб пабачыць яе, трэба атрымаць дазвол на прахадной. Затое сядзіба Патоцкіх даступная кожнаму – магчыма, таму яна і знаходзіцца ў такім занядбаным стане. А калісьці гэты дом над ракой быў шыкоўна абсталяваным палацам, адной з летніх рэзідэнцый графскага роду Патоцкіх, якія ладзілі тут балі, а ў ваколіцах – ловы, якія, бывала, доўжыліся з тыдзень… Таксама пры іх была пабудавана лякарня для хворых на сухоты, у мястэчку пасаджаны сады… Шкада, што сёння мясцовая ўлада не разумее ці не хоча разумець таго, што гэтая сядзіба магла б стаць папулярным аб’ектам турызму.  Музей Багдановіча. Фота mahilou.orgУ Мінску ж мы наведалі музей М. Багдановіча, зладзілі шпацыр па Траецкім прадмесці і ўрэшце завіталі ў Беларускі дзяржаўны музычны тэатр, дзе паглядзелі балет “Шэхеразада” і “Гішпанскія мініяцюры”.  Музей Багдановіча. Фота mahilou.orgУ лістападзе Магілёўская суполка ТБМ плануе вандроўку на крайні ўсход Беларусі – у Хоцімск, Касцюковічы і Саматэвічы. Далучайцеся! Юрась КаласоўскіГл. таксама:Барысаў-2008: летапіс вандроўкі Магілёўскага ТБМ (фота)Талачын, Крупкі, Барысаў. Фотарэпартаж з вандроўкіМагілёўцы адзначылі Дзень беларускага пісьменства дыктоўкайАдзін дзень у Сярэднявеччы – старажытны Мсціслаў (фота)Фотарэпартаж з паездкі на ўсход МагілёўшчыныДастоева, Моталь, Моладава, Парэчча, Пінск. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 5)Скокі, Берасьце, Кобрынь, Закозель, Іванава. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 4)Высокае, Воўчын, Вістычы, Чарнаўчыцы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 3)Заходняя Беларусь у люстэрку падарожжаўПадарожжа па краіне альбо нефармальная адукацыяКосава, Ружаны, Пружаны, Камянец. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 2)Па прасторах Берасцейшчыны Завосьсе, Сталовічы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 1)Старажытны Мсціслаў запрашаеТурэц, Паланэчка, Вольна, Ішкалдзь. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.5)Наваградак, Уселюб, Любча, Шчорсы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.4)Мураванка, Шчучын, Масты, Рэпля, Вялікая Бераставіца. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.3)Ліпнішкі, Іўе, Геранёны, Воранава, Радунь, Васілішкі. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.2)Валожын, Вішнёва, Дзясятнікі, Суботнікі. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.1)Па гістарычных мясцінах старадаўняй Літвы (фота)Фотарэпартаж з Купальскага фэстуКупальскі фэст на ДруціВандроўка ТБМ па Быхаўшчыне (фота)Браслаў, Іказнь, Мёры. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 6)Міхалішкі, Відзы, Опса. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 5)“У такіх вандроўках толькі адна хіба – мала дзён” (фота)Смаргонь, Солы, Гервяты. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 4) Ашмяны, Жупраны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 3)Вандроўка Магілёўскага ТБМ па Паўночна-заходняй БеларусіГальшаны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 2)Крэва, Баруны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 1) 20:56 30.10.2008 |
|
|
|
|