2 лістапада вядомы айчынны бард Зміцер Бартосік наведаў Магілёў з канцэртам, які адбыўся ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма”.На канцэрце музыка праспяваў як старыя песні, добра вядомыя беларускай публіцы, так і песні са свайго новага альбому, які зараз знаходзіцца ў працэсе падрыхтоўкі. Зміцерам Бартосікам была таксама прэзентаваная кампанія “Будзьма” і праведзеныя конкурсы “Будзьма беларусамі!”. Пераможцы атрымалі прызы з сімволікай “Будзьма!”. “Канцэрт быў проста фантастычны! Маладыя людзі, якія прысутнічалі на канцэрце, адкрылі мяне для сябе. Я быў уражаны,” – падзяліўся Зміцер Бартосік. www.budzma.org 18:04 5.11.2008 |