|
| Вандроўка Магілёўскага ТБМ на крайні Усход Беларусі (фота) |
|
У нядзелю, 7 снежня, Магілёўская суполка Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны зладзіла апошнюю сёлета вандроўку па ўсходняй ускраіне нашай краіны. Падарожжа адбылося па маршруце Магілёў – Сабалёўка (Клімавіцкі раён, страусіная ферма) – Хоцімск – Гаўрылаўка (самы ўсходні населены пункт краіны) – Канічы (руіны касцёла, царквы і бровара) – Новыя Саматэвічы (музей Аркадзя Куляшова) – Касцюковічы – Магілёў. Ужо традыцыйна кожны з удзельнікаў вандроўкі атрымаў тэматычны буклет, а сябры ТБМ выступілі з дакладамі па пунктах падарожжа і асобах, звязаных, з гэтымі мясцінамі.  ТБМ на расейскім баку мяжыПершым пунктам нашай паездкі стала адзіная ў свеце дзяржаўная страусіная ферма (прынамсі, так сцвярджаюць яе супрацоўнікі) у вёсцы Сабалёўка на Клімавіччыне. Праўда, папярэдне давялося праехаць праз адселеную пасля Чарнобыльскай катастрофы зону паміж Чэрыкавам і Касцюковічамі – і на працягу прыкладна 40 км нам давялося сузіраць маўклівыя краявіды, шэра-карычневае кустоўе на месцы пахаваных вёсак, “упрыгожанае” ядавіта-жоўтымі знакамі аб радыёактыўнай небяспецы.  Хоцімск. ЦаркваА ўжо на старусінай ферме давялося пабачыць чорнага афрыканскага страуса (яшчэ ёсць страусы эму і нанду) – такую экзатычную для нашых шыротаў птушку. Папярэдне расказаўшы пра страусаў, нам паказалі і дарослых асоб, і маладняк, і нават зусім малое старусянё з інкубаторыя. Напрыканцы экскурсіі па ферме кожны з удзельнікаў паездкі мог набыць сабе страусінае яйцо або пёры.  Па гэтым канале і праходзіць дзяржаўная мяжа або тут пачынаецца (ці заканчваецца) БеларусьНаступны прыпынак – Хоцімск, самае усходняе мястэчка Беларусі. Тут мы наведалі вельмі прыгожы храм – Свята-Траецкую царкву 19 ст., пасля чаго накіраваліся ўжо да самага ўсходняга населенага пункта Беларусі – вёскі Гаўрылаўка (па-мясцоваму Гаўрылоўка). Праехаўшы фактычна нежылую сёння вёску, метраў праз 500 даехалі да дзяржаўнай мяжы з Расійскай Федэрацыяй, якая тут праходзіць па меліярацыйным канале. Безумоўна, кожны з нас выкарыстаў магчымасць пастаяць на мяжы і сфатаграфавацца ў месцы, якое першым у нашай краіне сустракае ўсход сонца. На жаль, нават шыльды, якая б абазначала пачатак Беларусі, тут не было.  Канічы. Драўляная царква 19 ст. (рэшткі)Пакінуўшы Хоцімскі раён, мы накіраваліся ў вёску Канічы Касцюковіцкага, якая з’яўляецца радзімай беларускага пісьменніка Васіля Хомчанкі. Тут нас уразілі рэшткі драўлянай царквы 19 ст., касцёла і бровара пач. 20 ст., пабудаваных, паводле вяскоўцаў, панам Цеханавецкім. Дарэчы, у саму вёску мы ледзь патрапілі, таму што асфальтаваная дарога да мяжы Хоцімшчыны і Касцюковіччыны скончылася, а грунтоўка неўзабаве перайшла ў палявую і даволі гразкую дарогу. Як напэўна, здзівіліся б мясцовыя жыхары, калі б пабачылі, як праз поле да іх вёскі пад’язджае турыстычны аўтобус!  Канічы. Касцёл пач. 20 ст.Напрыканцы паездкі мы наведалі музей Аркадзя Куляшова, які размяшчаецца ў школе пасёлка Новыя Саматэвічы, пабудаванага для перасяленцаў з забруджаных радыёнуклідамі Саматэвічаў. Дзякуючы шчыраму расповяду і гасціннасці мясцовай настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Наталлі Міхайлаўны кожны з нас атрымаў магчымасць дакрануцца да спадчыны народнага паэта Беларусі.  Страусіная фермаНарэшце, апошнім прыпынкам экскурсіі сталі Касцюковічы. Падвядзём вынікі: у 2008 годзе Магілёўскае ТБМ імя Ф. Скарыны правяло 8 вандровак агульнай працягласцю 15 дзён, што склала больш за 3500 км! У гэтых падарожжах мы азнаёміліся з шэрагам рэгіёнаў Беларусі – Віцебскім Паазер’ем, Панямоннем, Цэнтральнай Беларуссю, Берасцейскім Палессем, Падняпроўем… На ўласныя вочы нам давялося пабачыць мноства помнікаў архітэктуры – касцёлаў, цэркваў, сінагог, палацаў, замкаў і сядзіб, - у дзесятках, а нават і сотнях самых розных гарадоў, мястэчкак і вёскак краіны. Яшчэ мы наведвалі музеі, знаёміліся з мясцінамі, звязанымі з жыццём і дзейнасцю знакамітых асоб Беларусі – Т. Касцюшкі, Цёткі, Н. Орды, Ф. Багушэвіча, А. Міцкевіча, Ф. Рушчыца і многіх іншых. У нашах паездках прынялі самы чынны ўдзел сотні неабыякавых да беларушчыны людзей, якія змаглі яшчэ раз пераканацца ў тым, што краіна Беларусь мае багацейшую гісторыка-культурную спадчыну, увасобленую як у помніках архітэктуры, так і ў самой беларускай мове, а значыць – у нашых душах і сэрцах. У наступным годзе мы абавязкова будзем падарожнічаць і далей, будзем працягваць адкрываць для сябе нашу самую родную і ўсё яшчэ такую нязведаную Беларусь – далучайцеся!!! Юрась Каласоўскі
Гл. таксама:Магілёў-Беразіно-Мінск. ФотаБарысаў-2008: летапіс вандроўкі Магілёўскага ТБМ (фота)Талачын, Крупкі, Барысаў. Фотарэпартаж з вандроўкіМагілёўцы адзначылі Дзень беларускага пісьменства дыктоўкайАдзін дзень у Сярэднявеччы – старажытны Мсціслаў (фота)Фотарэпартаж з паездкі на ўсход МагілёўшчыныДастоева, Моталь, Моладава, Парэчча, Пінск. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 5)Скокі, Берасьце, Кобрынь, Закозель, Іванава. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 4)Высокае, Воўчын, Вістычы, Чарнаўчыцы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 3)Заходняя Беларусь у люстэрку падарожжаўПадарожжа па краіне альбо нефармальная адукацыяКосава, Ружаны, Пружаны, Камянец. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 2)Па прасторах Берасцейшчыны Завосьсе, Сталовічы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 1)Старажытны Мсціслаў запрашаеТурэц, Паланэчка, Вольна, Ішкалдзь. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.5)Наваградак, Уселюб, Любча, Шчорсы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.4)Мураванка, Шчучын, Масты, Рэпля, Вялікая Бераставіца. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.3)Ліпнішкі, Іўе, Геранёны, Воранава, Радунь, Васілішкі. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.2)Валожын, Вішнёва, Дзясятнікі, Суботнікі. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.1)Па гістарычных мясцінах старадаўняй Літвы (фота)Фотарэпартаж з Купальскага фэстуКупальскі фэст на ДруціВандроўка ТБМ па Быхаўшчыне (фота)Браслаў, Іказнь, Мёры. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 6)Міхалішкі, Відзы, Опса. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 5)“У такіх вандроўках толькі адна хіба – мала дзён” (фота)Смаргонь, Солы, Гервяты. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 4) Ашмяны, Жупраны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 3)Вандроўка Магілёўскага ТБМ па Паўночна-заходняй БеларусіГальшаны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 2)Крэва, Баруны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 1) 23:51 8.12.2008 |
| |
|
|
|