Кастусь Травень — беларускі пісьменьнік. Нарадзіўся ў Віленскім краі пасьля Другой сусьветнай вайны ў вёсцы Суботнікі Івейскага раёна. У 1970 годзе скончыў Менскі пэдагагічны інстытут імя Горкага. Працяглы час працаваў настаўнікам, быў на савецкай рабоце, у народным кантролі, на будаўніцтве, у ЖЭСе, больш за дзесяць год рабіў мэнэджэрам, гандляваў у шапіках, апошнім часам працаваў рэквізытарам на здымках мастацкіх фільмаў. Цікавіцца філязофіяй, антрапалёгіяй, псыхалёгіяй, сацыялёгіяй, гісторыяй, асабліва XX стагодзьдзя. Друкаваўся ў «Нашай Ніве» і ў часопісе «Arche», а таксама ў альманахах «Гоман» і «Панядзелак». Карыстаецца неафіцыйным беларускім правапісам. Апошняя кніга — збор апавяданьняў «Маўчы і будзь хітрым».
Вікіпэдыя