галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

У кавярні з Анкай Упалай (фота)
У кавярні з Анкай Упалай (фота)
Сустрэча з Анкай Упалай. Фота mahilou.org


4 студзеня ў кавярні “Ідылія” адбылася сутрэча таленавітай магілёўскай літаратаркі Анкі Упалы з сябрамі Магілёўскага ТБМ. Анка Упала прачытала некалькі апавяданняў (сёлета яны павінны выйсці асобнай кніжкай), падзялілася сваімі поглядамі на сучасны літаратурны працэс і распавяла пра ўласную літаратурную творчасць.

Падрыхтаваў Юрась Каласоўскі


Анка Упала

У кавярні з Анкай Упалай (фота)Нарадзілася 14 сакавіка 1981 г. у Магілёве. Скончыла факультэт замежных моў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пад час вучобы ў 19 год выдала адзіны нумар беларускамоўнага жартоўнага часопіса «Альма матэр», вершы і апавяданьні па-руску і беларуску выходзілі ў мясцовым друку, цыкль «казак для дарослых» «Ахілес і Барбара» і кароткія апавяданьні з цыклю «Ўклясыкі» - ў часопісе «Тэксты». З 2005 г. піша толькі па-беларуску. У кастрычніку 2006 г. разам з паэтам Віталем Рыжковым ладзіла ў Магілёве праект «Квадраяйкі» (літаратурнае прывітаньне паэту Алесю Разанаву і мастаку Віктару Маркаўцу). Прымала і прымае ўдзел у літаратурных чытаньнях у Беларусі, Расіі, Украіне, са сваімі тэкстамі выступае на канцэртах беларускіх музыкаў. У ліпені 2007 года стала пераможцам на турніры імя Данііла Хармса ў Санкт-Пецярбургу. У лістападзе 2007 года гумарыстычныя абсурдысцкія вершы і проза гучалі ў «Начной чытанцы» на «Радыё Свабода».

Вядзе ЖЖ-дзённьнік «Каворная сьвішнасьць». У выдавецтве "Галіяфы" рыхтуецца да друку першая кніжка Анкі Упалы.

18:42 5.01.2009
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы