GARADzKIJA бліжэйшым часам плануюць даць канцэрт у Магілёве, паведамляе тэлеканал Белсат. Рок-гурт распачаў тур па Беларусі.Першы выступ прыпаў на Горадню. Далучыцца да канцэрту знаных музыкаў змаглі і мясцовыя гурты. Імпрэзу наведалі некалькі дзесяткаў чалавек. Раней гурт "Гарадскія" Піта Паўлава, лідэр-гітарыста гурта "N.R.M.", выступіў у Польшчы – у Вроцлаве і Варшаве. У выніку пацяплення стаўлення з боку ўладаў Беларусі канцэрты гурта сталі магчымыя і ў самой краіне.  Гурт GARADzKIJA. Фота Afisha.tut.by Піт Паўлаў: "Ёсць лёгкая адліга, дакладна ёсць. Нам не перашкаджаюць граць у Менску, нам не перашкаджаюць ездзіць па краіне і нас нават пускаюць у некаторыя СМІ". Горадню гурт "Гарадскія" адведаў упершыню. У выступе прымалі ўдзел і некалькі гарадзенскіх рок-гуртоў. У планах "Гарадскіх" ужо ў бліжэйшы час наведаць з канцэртамі Гомель, Віцебск, Магілёў ды іншыя беларускія гарады. Паводле www.belsat.eu 22:54 15.01.2009 |