У пятніцу, 30 студзеня, суполка Таварыства беларускай мовы ладзіць сустрэчу з акторамі Магілёўскага драматычнага тэатру. Сустрэча адбудзецца пасьля беларускамоўнага спэктаклю "Трышчан і Іжота".Спэктакль "Трышчан і Іжота" - сучасная вэрсія сярэднявечнага раману (аўтар Уладзімер Кавалёў) у пастаноўцы Алега Жугжды. На маладзечанскім тэатральным фэстывалі “Сакавіца-2001” спэктакль атрымаў Гран-пры. Крытыкі назвалі яго элегантным, разумным і даступным.
 Магілёўскі тэатар. Фота mahilou.org 17:49 24.01.2009 |