Шэраг экскурсіяў у межах кампаніі “Будзьма” ладзіць гэтымі выходнымі ў Магілёве й вобласьці аб’яднаньне “Гісторыка”.У суботу з удзелам некалькіх дзясяткаў чалавек адбылася дзьвюхгадзінная экскурсія па гістарычным цэнтры гораду. Пра мінулае вуліцаў, старых і зруйнаваных будынкаў магілёўцам распавядаў гісторык Аляксандар Агееў.
 Гісторык Аляксандар Агееў параўноўвае гербы Магілёва й Прагі. Фота mahilou.orgПадчас экскурсіі яе удзельнікі абмяркоўвалі магчымасьці аднаўленьня страчанай архітэктуры й вяртаньня вуліцам гістарычных назваў. У прыватнасьці, была падтрыманая ідэя перайменаваньня часткі сучаснай Ленінскай вуліцы ад Савецкай плошчы да сквэру Герцэна ў вуліцу Ветраную. Таксама прагучала прапанова аднавіць непадалёк ад Ратушы вежу зруйнаванага Багаяўленскага манастыру. У нядзелю моладзевае грамадзкае аб’яднаньне “Гісторыка” ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма” ладзіць экскурсію па паўночных ды ўсходніх раёнах Магілёўшчыны. www.radyjo.net 21:15 25.01.2009 |