У апошні дзень студзеня ў Гарадскім цэнтры культуры Магілёва адбылося святкаванне 10-х угодкаў існавання рыцарскага клуба “Барысфен”.Першай з гэтай нагоды калектыў павіншавала дырэктар Гарадскога цэнтру культуры Іна Шмакава, якая ўручыла заснавальніку і кіраўніку “Барысфена” Паўлу Пастухову ліст падзякі і статуэтку каня як сімвал далейшай плённай дзейнасці. Старшыня клуба аматараў вандровак “Чароўны ўспамін” Сяржук Кулягін прэзентаваў рыцарам фотакалаж вядомага магілёўскага фотамайстра Алеся Ліціна, а прадстаўнікі народнага тэатра “Валянцін” павіншавалі рыцараў… песняй.
 Юбілей "Барысфену". Фота mahilou.orgУ адказ Павел Пастухоў заінтрыгаваў прысутных анонсам нябачаных дагэтуль выступленняў сябраў клуба, зазначыўшы, што гэта найперш адрасуецца менавіта гледачу. І сапраўды, гасцей свята, якія цалкам запоўнілі залу цэнтра культуры, безумоўна, уразілі міні-спектакль на сярэднявечную тэматыку, спалучэнне танца з фехтаваннем і арыгіналнае фаер-шоў “Святло і цемра”.
 Юбілей "Барысфену". Фота mahilou.orgНапрыканцы ўсе ахвотныя змаглі сфатаграфавацца на памяць з сябрамі рыцарскага клуба. Юрась Каласоўскі
Гл. таксама:Рыцарскаму клубу “Барысфен” – 10 год 23:55 31.01.2009 |