Сёньня спаўняецца два гады з дня заснаваньня сайту Магілёўскай суполкі Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны. Сайт зьявіўся ў інтэрнэце 1 лютага 2007 году.  Дынаміка росту аўдыторыі за апошні год
Традыцыйна прапануем статыстыку праекту. За апошні год тут было разьмешчана больш за трыста паведамленьняў. Пастаянна расьце аўдыторыя сайту mahilou.org. Пры гэтым, зь Беларусі – 88% наведнікаў, далей ідуць Польшча (3,9%), Расея (2,3%), ЗША (1,5%), Украіна (0,6%). Дзясятка найбольш чытаных матэрыялаў сайту за апошні год:  Канцэрт N.R.M. у Магілёве. Фота mahilou.org
Далучайцеся да стварэньня сайту mahilou.org! Дасылайце свае артыкулы, здымкі, ідэі на адрас zdymki@gmail.comГл. таксама:Нашаму сайту – 1 год! 01:19 1.02.2009 |