галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Гурток беларускай мовы: штосераду
У сераду 11 лютага у 18-30 заняткі гуртка беларускай мовы. Гурток створаны пры Таварыстве беларускай мовы імя Францішака Скарыны і паспяхова працуе ўжо некалькі месяцаў. Заняткі звычайна адбываюцца ў сераду.

Калі вы паважаеце моўную культуру сваёй краіны, калі вы здольны спыніцца ў імклівай мітусні паўсядзеннасці і дазволіць сабе раскошу нязмушаных адносін ды ціхай размовы, калі вы імкнецеся да самаўдасканалення – наш гурток для вас.

Прафесійны філолаг далікатна і тактоўна адкрывае багаты свет беларускай мовы, разбураючы недасканалыя і памылковыя стэрэатыпы. Узгадваюцца мілыя забытыя рэчы, падчас, з дапамогай некалькіх словаў падымаюцца ў свядомасці цэлыя пласты генетычнай памяці.

Дзіўны свет роднай мовы дазваляе ладзіць новыя адносіны з акружаючым светам. Пераасэнсоўваецца ўзаемадзеянне розных нацыянальных культур. Размова адбываецца аб усім, што важна і што хвалюе кожнага з нас – цікавыя людзі, кавалачкі гісторыі, уласныя ўспаміны, побытавыя рэчы.

На мінулых занятках мы вучыліся вітацца, віншаваць ды сустракаць гасцей, а таксама апранацца ды абувацца па-беларуску.

Дамашняе заданне да наступнага разу – падрыхтаваць невялікі аповед, з выкарыстаннем беларускай побытавай лексікі.

Нас чакае прыемная і карысная сустрэча . Вы заўсёды можаце далучыцца.

Кантактны тэлефон:

Алена Асмакоўская ( МТС – 8-0295-83-18-85; Velcom – 8-0293-74-38-52; гарадскі 45-90-39).

Маша Лук’янава (МТС – 8-0292-43-05-24).

15:32 7.02.2009
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы