1 лютага група вучняў 6-7-х класаў гімназіі №1 г. Магілёва выправілася ў вандроўку па маршруце Магілёў – Дашкаўка – Быхаў – Лудчыцы – Рагачоў – Жлобін – Магілёў. У межах падарожжа навучэнцы гімназіі пабачылі сядзібу Жукоўскіх у Дашкаўцы, помнік абарончага дойлідства 17 ст. – сінагогу ў Быхаве, наведалі мемарыял Воінскай славы ў Лудчыцах. У Рагачове была праведзена аглядавая экскурсія па горадзе, якая ўключыла наведванне замчышча ў сутоках Дняпра і Друці. Пасля госці з Магілёва наведалі Музей народнай славы, дзе азнаёміліся з экспазіцыямі і выставай мясцовых мастакоў “Рагачоўскія плёсы”. Напрыканцы вандроўкі адбылося наведванне аквапарка ў Жлобіне.
Сінагога ў Быхаве. Фота mahilou.org
Такім чынам, у межах адной экскурсіі ўдала спалучыліся і краязнаўчы аспект выхавання, і далучэнне навучэнцаў да здаровага ладу жыцця. Адметным было і тое, што экскурсія, якую арганізавала турыстычная фірма “Krokus”, праводзілася на беларускай мове, а кожны з удзельнікаў паездкі атрымаў буклеты з апісаннем па-беларуску маршрута і аб’ектаў вандроўкі.
 Мемарыял Воінскай славы ў Лудчыцах. Фота mahilou.orgЗастаецца дадаць, што падобная экскурсія для гэтых вучняў ужо другая на працягу гэтага навучальнага года. 31 кастрычніка яны наведалі Мазыр, Юравічы і Хойнікі. Юрась Каласоўскі, настаўнік беларускай мовы і літаратуры гімназіі №1 г. Магілёва  На рагачоўскім замчышчы. Фота mahilou.org У Музеі народнай славы ў Рагачове. Фота mahilou.org 13:44 8.02.2009 |