У чацвер, 12 лютага, у памяшканні Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя Карла Маркса адбудзецца сустрэча з пісьменнікам Валерыем Казаковым. Пачатак вечарыны ў 18.30.Даведка
Валерый Мікалаевіч Казакоў нарадзіўся ў 1952 г. ў Чавускім раёне на Магілёўшчыне. Пасля службы ў войску закончыў Вышэйшую ваенна-палітычную вучэльню, затым – Літаратурны інстытут імя М. Горкага. Быў ваенным карэспандэнтам газеты “Красная Звезда”. Пасля звальнення ў запас працаваў у Расійскім Саюзе ветэранаў Аўганістана, Савеце бяспекі Расійскай Федэрацыі, Адміністрацыі Прэзідэнта РФ. Палкоўнік запасу. Узнагароджаны трыма ордэнамі, дваццаццю медалямі і знакамі. Кандыдат сацыялагічных навук. Дзейсны дзяржаўны дарадца Расійскай Федэрацыі. Сябар Саюза журналістаў Расіі, сакратар Праўлення Саюза пісьменнікаў Расіі.
Жанаты, мае траіх дзяцей. Жыве ў Маскве.
Валерый Казакоў – аўтар паэтычнага зборніка «Философия звука», кніг публіцыстыкі і прозы. Уганараваны Вялікай літаратурнай прэміяй Саюза пісьменнікаў Расіі.
Кніга “Цень гобліна” – першая кніга аўтара на роднай мове. В. Казакоў быў непасрэдным удзельнікам шэрагу пераломных падзеяў, а таму высокія ўладныя гульні, службовыя інтрыгі адлюстроўваюцца ў яго прозе ярка і востра. Мастацкая праўда, грамадзянская мужнасць, метафарычнасць і душэўнасць запамінальна адрозніваюць творы нашага земляка. Запрашаем на сустрэчу! Кантактныя тэлефоны:Алег - 245-64-52 (МТС), 388-35-61 (Velcom) 22:48 11.02.2009 |