галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Прэзэнтацыя кнігі Алега Латышонка ў суботу
14 лютага ў Магілёве пройдзе прэзэнтацыя новае кнігі выдатнага сучаснага гісторыка, праф. Алега Латышонка «Жаўнеры БНР» з удзелам аўтара. Гэта збор працаў, прысьвечаных незалежніцкім вайсковым фармаваньням 1917 —1924 гадоў. Пачатак а 18.00 у "Коле".

Латышонак, Алег. Жаўнеры БНР. Беласток-Вільня, 2009. 355 старонак.

Прэзэнтацыя кнігі Алега Латышонка ў суботуУ першай беларускамоўнай кнізе беларускага гісторыка зь Беластоку Алега Латышонка сабраныя пад адной вокладкай напісаныя ім на працягу апошніх трох дзесяцігодзьдзяў творы, датычныя гісторыі беларускага ўзброенага змаганьня за ўласную дзяржаву ў першай палове ХХ ст. Большую частку аб’ёму кнігі займае фундамэнтальная праца “Беларускія вайсковыя фармаваньні: 1917–1923 гг.”, якая выйшла па-польску ў 1995 годзе і ўпершыню перадрукоўваецца па-беларуску. Рэшту выданьня склалі разнастайныя паводле аб’ёму і жанру артыкулы, прысьвечаныя жыцьцю й дзейнасьці генэрала Станіслава Булак-Балаховіча і ягонага брата Язэпа, Мікалая Дзямідава, Аляксандра Прушынскага (Алеся Гаруна), Веры Маслоўскай, Германа Шыманюка–“Скамароха” і іншых вядомых беларускіх дзеячоў.


Па пытаньнях набыцьця кнігі ў Менску можна зьвяртацца да Віталя Рыжкова (тэл. (029) 545 36 20, е-mail knihi@me.by) ці да Валера Булгакава (тэл. (029) 550 79 69, е-mail analityka@yahoo.com, скайп valer.bulhakau).


Паводле www.arche.by

17:43 12.02.2009
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы