галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Гурток беларускай мовы: чарговыя заняткі 18 лютага
У сераду 18 лютага у 18-00 зноўку запрашае на заняткi гурток беларускай мовы. Вынікам папярэдней сустрэчы, дзе мы вучылiся карыстацца роднай мовай ў паўсядзенным побыце, сталі дзве цікавыя замалёўкі, складзеныя удзельнікамі гуртка.

Эсэ – успаміны пра свайго дзядулю напісала Маша, а Аляксей склаў гумарыстычна-містычную казку “Жах”. Здаецца, нас чакае шмат адкрыццяў…

Спадарыня выкладчыца ласкава пацешыла нас кранальнай паэзіяй, чым канчаткова замацавала i без таго выдатны настрой.
Вечар скончыўся каштаваннем традыцыйнай беларускай стравы – аўсянага кісяля.

Тэма беларускага нацыянальнага адзення, абутку , ежы, напояў, абсталявання кватэры будзе працягнута і на наступных занятках.

Кантактныя тэлефоны:

Алена Асмакоўская ( МТС – 8-0295-83-18-85; V – 8-0293-74-38-52; гарадскі 45-90-39).

Маша Лук’янава (МТС – 8-0292-43-05-24).

15:33 14.02.2009
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы