галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Усім закаханым прысвячаецца… (фота)
Сёння ў Палацы культуры вобласці адбыўся акустычны канцэрт аўтарскай песні “Дазнанне”, прысвечаны дню св. Валянціна. Ініцыятарам мерапрыемства быў малады музыкант Арцём, які захацеў падзяліцца сваімі творчымі дасягненнямі з усімі жадаючымі, і дасягненні, трэба адзначыць, ёсць.

Па словах самаго аўтара песень, ён вынайшаў свой музычны стыль, які дазваляе яму найбольш поўна выявіць сябе ў музыцы. Гэты стыль – эклектыка, якая спалучае ў сабе рысы і року, і панку, і бардаўскай песні. І мне падаецца, што аўдыторыя была цалкам задаволена такім “кактэйлем”.

Усім закаханым прысвячаецца… (фота)
Палац культуры вобласці. Магілёў, 15 лютага 2009 г. Фота mahilou.org


Мяне асабіста здзівілі і самі тэксты песень, іх рознапланавая накіраванасць. У адных гучала тэма кахання і адзіноты, у іншых - расчаравання і веры ў жыццё.

Усім закаханым прысвячаецца… (фота)
Палац культуры вобласці. Магілёў, 15 лютага 2009 г. Фота mahilou.org


Арцёма прыйшлі падтрымаць яго лепшы сябар Дзмітрый Мінін (гурт “НЕФ.АКТ”), які таксама выканаў некалькі кампазіцый, і яго дзяўчына Руслана, якой ужо сам Цёмкін прысвяціў песню “Знаешь…”

На гэтым першы сольны канцэрт “магілёўскага маладога эклектыка” скончыўся.

Усім закаханым прысвячаецца… (фота)
Палац культуры вобласці. Магілёў, 15 лютага 2009 г. Фота mahilou.org


Хочацца толькі сказаць вялікі “дзякуй” Арцёму за тое, што ў шэры халодны лютаўскі дзень ён “перанёс” нас усіх у чароўную краіну, дзе так шчыра гучаць акорды гітары…

Вольга Гаўрыленка

23:56 15.02.2009
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы