галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Алег Трусаў адкажа на пытанні наведвальнікаў партала Tut.by
21 лютага ў свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Як вядома, для беларусаў моўнае пытанне надзвычай балючае. Мала хто з нас ужывае беларускую мову ў побыце, карыстаецца ёй штодзённа. Ці нармальна гэта? А калі не, то ці трэба з гэтым штосьці рабіць? І што такое ўвогуле родная мова? Які лёс чакае беларускую мову?

Алег Трусаў адкажа на пытанні наведвальнікаў партала Tut.byНа гэтыя ды іншыя пытанні напярэдадні Дня роднай мовы, у пятніцу, 20 лютага, будзе адказваць старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алег Трусаў.


Дарэчы, Алег Анатолевіч з’яўляецца сябрам грамадска-кансультацыйнай рады пры Адміністрацыі прэзідэнта, якую ўзначальвае Уладзімір Макей. Акрамя таго, некалькі тыдняў таму Алег Трусаў сустракаўся са старшынём Белтэлерадыёкампаніі Аляксандрам Зімоўскім, падчас сустрэчы абмяркоўвалася пашырэнне выкарыстання беларускай мовы ў тэле - і радыёэфіры.

Пытанні Алегу Трусаву пакідайце TUT.


Гл. таксама:

21 лютага ў 12.00, Палац культуры вобласці
Другая агульнабеларуская дыктоўка пройдзе ў тры этапы
Наступную дыктоўку напішуць і чыноўнікі?
Магілёўцы адзначылі Дзень беларускага пісьменства дыктоўкай
У Магілёве пісалі дыктоўку (фота)
Амбасадары Польшчы, Ізраіля, Балгарыі напісалі дыктоўку

18:28 18.02.2009
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы