галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

1 сакавіка: Шклоў – Александрыя – Копысь – Ляўкі
Дарагія сябры!

У першы дзень вясны, 1 сакавіка, Магілёўская гарадская арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны ладзіць чарговую вандроўку па маршруце Шклоў – Александрыя – Копысь – Ляўкі. Ад'езд а 8.00 з Касцярні.


Падчас падарожжа мы наведаем краязнаўчы музей у Шклове і філіял літаратурнага музея Янкі Купалы “Ляўкі”. Акрамя наведвання музеяў, удзельнікі вандроўкі змогуць пачуць адказ на шэраг цікавых пытанняў, напрыклад:

1 сакавіка: Шклоў – Александрыя – Копысь – Ляўкі1. Дзе на ўсходзе ВКЛ знаходзілася адзіная антырасійская цытадэль, якую падчас Паўночнай вайны не змаглі ўзяць войскі Пятра І?
2. Чым вядомы ў Маскве Клім Міхайлаў?
3. Хто такія “шклоўскія мудрацы”?
4. Што такое гаскала?
5. Якую ролю ў жыцці кінаактора Пятра Алейніка адыграў горад Шклоў?
6. Дзе знаходзіліся найбуйнейшыя кафельныя заводы на тэрыторыі Беларусі?
7. Дзе была зроблена мэбля для дачы Янкі Купалы ў Ляўках?
8. Якім чынам Янка Купала дапамог Якубу Коласу і яго сям’і ў пачатку вайны?

Калі вы цікавіцеся гісторыяй роднага краю, калі вы неабыякавыя да беларушчыны – далучайцеся!

Кантактныя тэлефоны:

Алег - 388-35-61 (Velcom)

Юрась - 627-19-52 (МТС)

14:50 21.02.2009
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы