У сераду, 25 лютага, у 18.30 запрашае на заняткi гурток беларускай мовы. На занятках будзе працягнута вывучэнне тэм вітання і сустрэчы гасцей, абсталявання кватэры, адзення і абутку, ежы і напояў.Удзельнікам гуртка прапануецца ў якасці хатняга задання асабліва звярнуць увагу на нацыянальную беларускую кухню, бо ў чацвер нас чакае цікавая сустрэча з аўтарамі кнігі “Беларуская страва” Алесем Белым і Ігарам Марзалюком. Размова аб звычайных рэчах часта прыводзіць да незвычайных адкрыццяў... Кантактныя тэлефоны:
Алена Асмакоўская (МТС – 8-0295-83-18-85; Velcom – 8-0293-74-38-52; гарадскі 45-90-39) Маша Лук’янава (МТС – 8-0292-43-05-24) 08:55 23.02.2009 |