галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

У МДУ адбудзецца сустрэча з аўтарамі “Нашай стравы”
У чацьвер, 26 лютага, у Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя А.Куляшова адбудзецца сустрэча з аўтарамі новай кнігі “Наша страва” Алесем Белым ды Ігарам Марзалюком. Пачатак а 14.00 у 115-ай аўдыторыі.

У гэты ж дзень а 18.00 у “Коле” пройдзе прэзэнтацыя кнігі “Наша страва” з удзелам Алеся Белага.


У МДУ адбудзецца сустрэча з аўтарамі “Нашай стравы”Выданне развязвае многія стэрэатыпы, якія ў грамадскай свядомасці ператварыліся ў тугія вузлы. Гэтак, з кнігі можна даведацца, што зацірка — не цэнтравая страва беднага беларускага стала, не знак бяды беларусаў, яна можа быць таксама і багатай, і сытай, і наогул яе нашмат больш шануюць у Венгрыі, чым у нашых краях. Чаму на 25 сакавіка гатавалі галёпы, ці з’яўляюцца гэтыя бусліныя лапкі адмысловай стравай Дня Волі, чым беларускія калдуны адрозніваюцца ад рускіх пельменяў, украінскіх варэнікаў, польскіх перогаў, італьянскіх равіёлі і ўзбецкіх манты. У кнізе распавядаецца, які сюрпрыз беларусы запякалі ў адзін з калдуноў, што начынне «палескіх калдуноў» — фарш з варанай рыбы і яек, і чаму літоўцы халтураць, прысабечыўшы сабе вынаходніцтва калдуноў. Час ад часу хто-небудзь з аўтараў выбухае абурэннем у бок нашых суседзяў, якім усё мала і без таго прысвоенай беларускай культурнай спадчыны.

Кніга «Наша страва» ілюстравана шматлікімі гравюрамі, вытрымкамі з рэклам і брашур, аўтарскімі малюнкамі, фотаздымкамі першай і другой паловы XX стагоддзя. Тут можна паглядзець, як беларусы капаюць бульбу, б’юць масла, рэжуць свіней, п’юць гарбату ў народнай чайнай.

Паводле naviny.by

21:43 24.02.2009
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы