Шаноўныя спадарыні зямлі нашай роднай, дарагія беларусачкі! Таварыства беларускай мовы з вялікай радасцю віншуе Вас з надыходам вясны, з традыцыйным Днём шанавання жанчыны – 8 Сакавіка. Беларусачкі – найпрыгажэйшыя ў свеце. У гэты святочны дзень нам асабліва прыемна адзначыць: Вы пяшчотныя, клапатлівыя, адданыя сваёй Бацькаўшчыне.Зычым вам моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, цёплых сямейных адносін, дабрыні. Няхай кожную вясну для Вас расцвітаюць пралескі, кожнае лета Вас сагравае пяшчотнае сонейка, кожная восень радуе Вас багаццем і разнастайнасцю фарбаў, а ўзімку лёгкі марорзік цалуе Вам шчокі. Жыцця Вам добрага, поўнага, цікавага.
Няхай увага і любоў да Вас мужчын, вашых дзетак, сваякоў, сяброў, аднадумцаў праявіцца ў шчырых віншаваннях, беларускіх вершах, каб ніхто не ўсумніўся, што падчас любых перапісаў матчына мова ў нашай краіне – беларуская!

Па-беларуску магіляўчанак павіншаваў старшыня Гарвыканкама Віктар Шорыкаў:
Мілыя, чароўныя магіляўчанкі!

Ад імя гарадскога выканаўчага камітэта сардэчна віншую вас з Днём жанчын!
Гэтае свята нагадвае нам, мужчынам, што ўсё самае дарагое на зямлі звязана з імем жанчыны, з яе адвечным імкненнем да міру. Мы захапляемся вашай дабрынёй, вялікадушнасцю, цярпеннем і невычэрпнай жыццёвай энергіяй. Для нас вы заўсёды з’яўляецеся ўвасабленнем прыгажосці, пяшчоты і чуласці.
Жанчына ў сучасным міры не толькі кахаючая жонка, мама, захавальніца сям’і. У шматлікіх галінах менавіта прадстаўніцы выдатнай полу складаюць аснову калектываў.
Вашы веды, досвед і мудрасць, высокі прафесіяналізм набылі вам павагу і давер калегаў. А ваша абаянне, прыгажосць — любоў родных, блізкіх і сяброў. Вы — галоўнае багацце нашага горада, яго душа.
Ад усяго сэрца жадаю вам цеплыні, вясновага настрою, паразумення блізкіх. Няхай у жыцці будзе менш нягод і выпрабаванняў, а больш шчасця, дабра і прыгажосці! Няхай усмешкі заўсёды ззяюць на вашых тварах, і кожны новы дзень прыносіць толькі добрыя весткі!
Кахання вам, гармоніі, павагі і паразумення! Дужага здароўя, поспехаў і дабрабыту!
В.І. Шорыкаў,
старшыня Магілёўскага гарвыканкама