галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Магілёўскае ТБМ узнагародзілі за свята “Краіна здароўя” (фота)
5 сакавіка ў Магілёўскім гарвыканкаме ўзнагародзілі пераможцаў гарадскога конкурса на лепшую арганізацыю спартова-культурнага мерапрыемства. Нагадаем, што першае месца прысудзілі ААТ “Бабуліна крынка”, другое – ААТ “Магатэкс”, трэцяе ж месца заняла гарадская арганізацыя “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”.

Нагадаем, што свята “Краіна здароўя”, арганізаванае Магілёўскім ТБМ, адбылося летась 21 верасня. У праграму святочных мерапремстваў увайшлі спартовыя спаборніцтвы, забавы паўночнаамерыканскіх індзейцаў і сярэднявечных рыцараў, а таксама музыка і спевы.

Акрамя граматы, ТБМ атрымала прэмію ў памеры 30 базавых велічынь.

Магілёўскае ТБМ узнагародзілі за свята “Краіна здароўя” (фота)
Загадчык аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама Віктар Шайнікаў уручае грамату старшыню Магілёўскага ТБМ Алегу Дзьячкову. Фота mahilou.org

Магілёўскае ТБМ узнагародзілі за свята “Краіна здароўя” (фота)
Грамата за перамогу ў конкурсе. Фота mahilou.org

Магілёўскае ТБМ узнагародзілі за свята “Краіна здароўя” (фота)
Актывісты ТБМ за здаровы лад жыцця! Фота mahilou.org



Гл. таксама:


Перамога Магілёўскай суполкі ТБМ!
“Краіна здароўя” Магілёўскага ТБМ (фота)
Фотарэпартаж са спартовага сьвята
Суполка ТБМ возме ўдзел у конкурсе

14:34 8.03.2009
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы