галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

11 сакавіка: Гурток беларускай мовы
З пачаткам вясны вас віншуе магілёўская суполка ТБМ імя Скарыны! У сераду 11 сакавіка ў 18-30 запрашае на заняткi гурток беларускай мовы. Сустрэча будзе прысвечана вясне і жанчынам.

Удзельнікі павінны падрыхтаваць паведамленне у вуснай ці пісьмовай форме прысвечанае жанчынам. Гэта можа быць выпадак з жыцця, успамін аб блізкім чалавеку, назіранне ці проста ўражанне-прысвячэнне любой жанчыне, якія прысутнічала ў вашым жыцці і пакінула ў ім незабыўны адбітак. Поспехаў!

Кантактныя тэлефоны:

Алена Асмакоўская ( МТС – 8-0295-83-18-85; V – 8-0293-74-38-52; гарадскі 45-90-39).
Маша Лук’янава (МТС – 8-0292-43-05-24).


11 сакавіка: Гурток беларускай мовы

18:27 9.03.2009
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы