галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

БРСМ заклікаў размаўляць па-беларуску ўсюды
«Ты нарадзіўся і жывеш у Беларусі? Твая родная мова — беларуская? Не цурайся яе, паважай і любі! Ганарыся тым, что размаўляеш па-беларуску!» Прыкладна такім можа быць заклік студэнтаў гістарычнага факультэта МДУ імя А.А. Куляшова, якія прапануюць усім размаўляць на роднай мове не толькі на ўроках беларускай мовы, але і ў паўсядзённым жыцці. А каб данесці сваю мэту да іншых і пашырыць кола беларускамоўных, юныя гісторыкі вырашылі правесці 13 сакавіка студэнцкую акцыю «Размаўляй па-беларуску!»

У гэты дзень у межах акцыі ў памяшканні хола універсітэта кожны жадаючы зможа прыняць удзел у віктарыне на веданне беларускай мовы і, адказаўшы на ўсе пытанні правільна, атрымаць падарунак — кампакт-дыск з беларускімі песнямі. Тут жа студэнтам і выкладчыкам будзе прапанована адказаць на пытанне «Ці любіце вы беларускую мову і чаму?», пакінуўшы свае адказы на вялізным ватмане паперы.

Тыя, хто прыслухаюцца за закліку арганізатараў мерапрыемства і пачнуць размаўляць па-беларуску, атрымаюць значок «Я размаўляю па-беларуску!» або ланцужок з беларускім арнаментам, якія будуць сведчыць аб тым, што да яго ўладара можна звярнуцца на беларускай мове і атрымаць адукаваны адказ на ёй жа.

brsmok.mycity.by

18:13 12.03.2009
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы