Кампанія “Будзьма!” запрашае на вялікую культурна-гістарычную імпрэзу з удзелам гісторыкаў Антона Астаповіча і Змітра Яцкевіча, а таксама вядомага музыкі, заснавальніка гурту P.L.A.N. Андрэя Плясанава.
Старшыня таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч і загадчык аддзелу Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі выступяць з лекцыямі, прысвечанымі гісторыі Магілёва і праблемам захавання культурных каштоўнасцяў горада. Андрэй Плясанаў прэзентуе апошні альбом гурту P.L.A.N. “У пошуках страчанага”. Падчас імпрэзы таксама адбудзецца прэзентацыя кампаніі “Будзьма!”. Сустрэча будзе ладзіцца 22 сакавіка ў грамадскім цэнтры “Кола сяброў” (завулак Чкалава, 16). Пачатак а 16.00. budzma.org, фота music.fromby.net 19:45 16.03.2009 |