У сераду 18 сакавіка у 18-30 адбудуцца заняткi гуртка беларускай мовы.У мінулы раз мы шмат размаўлялі аб самых дарагіх для нас жанчынах, вынімаючы са скарбонак сваёй памяці дарагія вобразы і ўспаміны. Дзіўным чынам, праз часам нязначныя эпізоды, яны заклалі ў нашу свядомасць разуменне асноўных жыццёвых правіл – любові, дабраты і даравання. Тэма жанчын няскончана і абавязкова будзе працягнута пры наступнай сустрэчы. Акрамя таго, чакаем прапаноў па праблемах і пытаннях, якія неабходна абмеркаваць на занятках у будучым. Чакаем арыгінальных і разнастайных прапаноў. Кантактныя тэлефоны:
Алена Асмакоўская ( МТС – 8-0295-83-18-85; V – 8-0293-74-38-52; гарадскі 45-90-39).
Маша Лук’янава (МТС – 8-0292-43-05-24). 17:47 17.03.2009 |