галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Фестываль сучаснага шведскага кіно пройдзе ў Мінску і Магілёве
Пасольства Швецыі ў Мінску пры падтрымцы Шведскага інстытута і Дзяржаўнага савета па культуры Швецыі праводзяць з 20 траўня па 17 чэрвеня 2009 года традыцыйныя Дні культуры Швецыі. Фестываль сучаснага шведскага кіно пройдзе з 8 па 17 чэрвеня ў Мінску і Магілёве.

У рамках кінафестывалю беларускія кінааматары змогуць убачыць чатыры мастацкія фільмы:

“Вечныя імгненні Марыі Ларсан” (драма класіка сусветнага кінематографу рэжысёра Яна Труэля):
8 чэрвеня ў 19.00. Мінск, к-тр “Цэнтральны” (пр-т Незалежнасці, 13).
Сусветна вядомы шведскі рэжысёр Ян Труэль і яго дачка Ёхана Труэль будуць прысутнічаць на дэманстрацыі фільму.

“Воўк” (драматычная гісторыя пра мараль, чалавека і прыроду рэжысёра Даніэля Альфрэдсана):
9 чэрвеня ў 19.00. Мінск, к-тр “Цэнтральны” (пр-т Незалежнасці, 13);
17 чэрвеня ў 18.00. Магілёў, к-тр “Ветразь” (вул. Астроўскага, 1).

“Кароль пінг-понгу” (драма рэжысёра Енса Ёнсана):
11 чэрвеня ў 19.00. Мінск, к-тр “Цэнтральны” (пр-т Незалежнасці, 13);
16 чэрвеня ў 16.00. Магілёў, к-тр “Радзіма” (вул. Ленінская, 47).

“Па найвышэйшай волі” (меладрама рэжысёра Аміра Чамдзіна):
12 чэрвеня ў 19.00. Мінск, к-тр “Цэнтральны” (пр. Незалежнасці, 13).

Пасольства Швецыі

18:57 13.05.2009
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы