галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

16 і 18 траўня – Ноч музеяў упершыню ў Магілёве (фота)
Сёлета штогадовае сусветнае свята “Ноч музеяў” упершыню падтрымалі некалькі магілёўскіх музеяў. Спецыяльныя культурныя акцыі адбудуцца ў Краязнаўчым музеі і ў Абласным мастацкім музеі. Магчыма, да Ночы музеяў таксама далучыцца Мастацкі музей імя Бялыніцкага-Бірулі, дзе цяпер ладзіцца выстава керамікі працы Пабла Пікаса.

16 траўня

Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е. Раманава

Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е. Раманава і Музей этнаграфіі запрашаюць наведаць культурна-асветніцкую акцыю “Ноч у музеі”.

16 і 18 траўня – Ноч музеяў упершыню ў Магілёве (фота)
Запрашальная расцяжка з памылкай. Фота mahilou.org


Завітаўшы ў музей, вы зможаце:

• пазнаёміцца з гісторыяй краю ад старажытнасці да нашага часу;
• адчуць таямнічую атмасферу начных музейных залаў і ўбачыць ажыўшых гістарычных асоб;
• атрымаць асалоду ад інструментальнай музыкі і народных спеваў;
• папоўніць хатнюю калекцыю сувеніраў новымі набыткамі...

Чакаюцца сюрпрызы!

Пачатак а 18-й, завяршэнне а 23-й гадзіне. Уваход – 1970 рублёў.

18 траўня

Абласны мастацкі музей імя Паўла Масленікава

Тут распавядуць і пакажуць фільмы пра мастакоў, чые стогадовыя юбілеі адзначаюцца сёлета. Наведнікаў таксама чакае новая экспазіцыя ды жывая музыка.

Пачатак а 17-ай гадзіне. Завяршэнне – а 20.00 – 21.00. Уваход вольны.

Мастацкі музей імя Бялыніцкага-Бірулі


На мамант напісання гэтай навіны канчатковага рашэння яшчэ няма. Супрацоўнікі апасаюцца за бяспеку экспазіцыі керамікі Пабла Пікаса.

16 і 18 траўня – Ноч музеяў упершыню ў Магілёве (фота)
Ноч музеяў

16:19 15.05.2009
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы