галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

“Казку” Аляксандра Рыбака перакладаюць на беларускую
У інтэрнэце штодня зьяўляюцца новыя варыянты перакладу на беларускую мову песьні Аляксандра Рыбака “Fairytale”, зь якой ён сёлета перамог на “Эўрабачаньні”. Радыё Свабода нават абвясьціла конкурс на найлепшы пераклад.

Арыгінал песьні на ангельскай мове, аўтар Аляксандар Рыбак:

Fairytale

Years ago when I was younger
I kinda’ liked a girl I knew.
She was mine, and we were sweethearts,
That was then, but then it’s true

I’m in love with a fairytale
Even though it hurts.
‘Cause I don’t care if I lose my mind;
I’m already cursed

Every day we started fighting,
Every night we fell in love.
No one else could make me sadder,
But no one else could lift me high above

I don’t know what I was doing
But suddenly we fell apart.
Nowadays I cannot find her.
But when I do we’ll get a brand new start

I’m in love with a fairytale
Even though it hurts.
Cause I don’t care if I lose my mind;
I’m already cursed

She’s a fairytale
Yeah
Even though it hurts.
Cause I don’t care if I lose my mind;
I’m already cursed

“Казку” Аляксандра Рыбака перакладаюць на беларускую
Аляксандар Рыбак


Варыянты перакладу на беларускую мову


Пераклад Сяргея Балахонава:

Казка

Колісь быў я маладзейшы,
Адно дзяўчо я ўпадабаў.
Мы плылі ў сьвятле каханьня.
Дзе той час? Куды прапаў?

Пакахаў пэўна казку я,
Боль нашу ў сабе.
Мне ўсё адно, можа я вар’ят,
Злых закляцьцяў зьбег.

Што ні дзень мы ў бой сягалі,
Што ні ноч кахалі зноў.
Мне яна была журбою,
Але ўзьняла мяне да зор агнёў.

Што зрабіў, не разумею.
Раптоўна шлях нас разлучыў.
Я цяпер яе шукаю,
Калі знайду, сябе нам не змагчы.

Пакахаў пэўна казку я,
Боль нашу ў сабе.
Мне ўсё адно, можа я вар’ят,
Злых закляцьцяў зьбег.

Яна – казка ўсё ж,
Так...
Боль нашу ў сабе.
Мне ўсё адно, можа я вар’ят,
Злых закляцьцяў зьбег.


Свой варыянт прапанаваў Сяржук Сокалаў-Воюш:

Fairytale

Ведаў я адну дзяўчыну
З тых часоў прайшлі гады
Мы плылі у аблачынах
Хоць даўно… Ды сапраўды…

Ў казку я закаханы зноў
Гэты боль здавён
Можа быць звар’яцелы я
Бо на мне праклён.

Сваркі ўдзень, каханьне ўночы
Так ніхто, ніколі, не
Мне журбой ня поўніў вочы,
Так ня нёс у рай мяне.

Ў казку я закаханы зноў
Гэты боль здавён
Можа быць звар’яцелы я
Бо на мне праклён.

Ростань лёс прынёс раптоўна
Я прысьпешваю хаду
Каб усё пачаць ізноў нам
Як знайду, цябе знайду.

Ў казку я закаханы зноў
Гэты боль здавён
Можа быць звар’яцелы я
Бо на мне праклён.

А яна – казка, гэта так
І мой боль здавён
Можа быць звар’яцелы я
Бо на мне праклён.


Варыянт ад блогера ausvald:

Казка

Было раней, як быў я хлопцам,
Я хадзіў з адной дзяўчой.
Яна была маёю быццам,
А цяпер я ўвесь ня свой -

Закаханы ў казку я,
Такой відаць мой кон.
Хай баліць, хай я вар'ят,
Ужо на мне праклён.

Кожны дзень між намі бойка,
Кожнай ноччу зноўку мір.
Яна была мне чарай горкай,
Але й была мне мой кумір.

Я ня ведаю як выйшла,
Раптам разьмінуліся.
Ейны сьлед даўно згубіўся,
Але як знойдзецца, то зноў палюбімся!

Закаханы ў казку я,
Такой відаць мой кон.
Хай баліць, хай я вар'ят,
Ужо на мне праклён.

Іншыя варыянты перакладу можна знайсьці тут.


Выступ Аляксандра Рыбака на Эўрабачаньні

23:24 22.05.2009
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы