Бард Зміцер Бартосік 3 і 4 чэрвеня выступіў з канцэртамі ў Магілёўскім электратэхнічным каледжы і ў Магілёўскім політэхнічным каледжы.  Падчас імпрэзы гучалі песні спевака на вершы Сержука Сокалава-Воюша, Вольгі Цярэшчанка, Віктара Шалкевіча, творы з альбому “Дарога на Вільню”.  Як прызнаўся сам Зміцер Бартосік, для прысутных маладых людзей было абсалютным адкрыццём існаванне беларускай бардаўскай песні, сапраўднай “terra incognita”. Ён зазначыў, што абодва канцэрты прайшлі выдатна. budzma.org 17:49 8.06.2009 |