галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Сучаснае швэдзкае кіно па-беларуску ў Магілёве (афіша)
Дні сучаснага швэдзкага кіно пройдуць у Магілёве з 16 да 18 чэрвеня. Усе фільмы ў межах мерапрыемства будуць дэманстравацца на беларускай мове.

Сучаснае швэдзкае кіно па-беларуску ў Магілёве (афіша)

16 чэрвеня а 16.00, кінатэатар “Радзіма”

“Кароль пінг-понгу” (2008 год, рэжысёр – Енс Ёнсан). Драма пра няўдачніка Рыльле, адзінай радасьцю ў жыцьці якога зьяўляецца пінг-понг. У гэтай гульні ён кароль, непераўзыдзены майстар і чэмпіён.


17 чэрвеня а 18.00, кінатэатар “Ветразь”

“Воўк” (2008 год, рэжысёр – Даніэль Альфрэдсан). У аснове сюжэту драмы – гісторыя пра мараль, пра чалавека й прыроду, пра законы, якія пануюць у грамадзтве. Усё жывое мае права на жыцьцё, і чалавек не павінен умешвацца ў натуральны шлях разьвіцьця прыроды.


18 чэрвеня а 18.00, кінатэатар “Ветразь”

“Фатаграфіі Марыі Ларсан” (2008 год, рэжысёр – Ян Труэль). Галоўная гераіня драмы Марыя вучыцца карыстацца фотакамэрай і глядзець на сьвет па-новаму. Моманты жыцьця, надрукаваныя на фотапаперы, сьцьвярджаюць адно – імгненьне цягнецца вечна.

Сучаснае швэдзкае кіно па-беларуску ў Магілёве (афіша)


Гл. таксама:

Фестываль сучаснага шведскага кіно пройдзе ў Мінску і Магілёве

22:27 10.06.2009
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы