галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Каб не было вандалізму, помнік Мікалаю ІІ усталююць у музэі
Магілёўскія ўлады прынялі рашэньне ўсталяваць бронзавы бюст апошняга расейскага імпэратара ў Абласным краязнаўчым музэі. Выбар месца тлумачаць неабходнасьцю пазьбегнуць актаў вандалізму з-за неадназначнага стаўленьня да асобы Мікалая ІІ.

Паводле намесьніка старшыні Магілёўскага гарвыканкаму Фёдара Міхеенкі, сярод найбольш прымальных месцаў для ўсталяваньня бюсту таксама разглядаліся сквэр каля Драматычнага тэатру, Падмікольле блізу жаночага манастыру, гарадзкі вал.

– Акрамя дакумэнтаў, што ў пэрыяд з 1915 па 1917 гады ў Магілёве знаходзілася стаўка цара, ніякіх сьлядоў няма, – паведаміў Фёдар Міхеенка. – Паколькі ў абласным цэнтры зьявіўся турыстычны маршрут, прысьвечаны прыбываньню самадзержца ў нашым горадзе, бюст у Магілёве – неабходнасьць.

Бронзавы бюст расейскага імпэратара – падарунак кіраўніцтва ўправы раёну Сакаліная гара Ўсходняй акругі Масквы.
Каб не было вандалізму, помнік Мікалаю ІІ усталююць у музэі
Паводле www.mogved.by, фота www.belradio.fm

16:42 12.06.2009
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы