На гэтым тыдні – адзіным сеансам і толькі ў адным кінатэатры Мінска – адбудзецца паказ новае беларускай кінастужкі. У Магілёве «Дняпроўскі рубеж» Дзяніса Скварцова будзе прадстаўлены 22 чэрвеня ў кінатэатры «Радзіма» а 15.30. У карціне, пастаўленай паводле сцэнару Аляксея Дударава, граюць акторы Ігар Сігаў, Анатоль Кот, Ксенія Князева, Ганна Гаршкова. На прэзентацыю ў Магілёў прыедзе актор Андрэй Душачкін. Кароткі анонс стужкі гучыць так: «Пачатак Вялікай айчыннай вайны, войскі нямецка‑фашысцкіх захопнікаў імкліва прасоўваюцца па тэрыторыі Савецкага саюза. Ваенным часткам, што ахоўваюць Дняпроўскі рубеж, дадзены загад зрабіць горад непрыступнай крэпасцю.» Сайт кінастудыі падсумоўвае змест фільму: «Магілёў – тая ж Брэсцкая крэпасць, толькі аграмадных маштабаў.» Гэта, як мінімум, шостая стужка на ваенную тэму за апошнія чатыры гады. Дэбют Дзяніса Скварцова таксама быў звязаны з мілітарнай тэматыкай. «Шчыт Айчыны» – пра выкрыццё заходніх шпегаў у Беларусі – не мае адпаведнікаў у сучасным кінематографе. Паводле nn.by; ул. інф., фота prosto-free
Гл. таксама:У Горадні пачалі здымаць… Магілёў“Там мы знайшлі Магілёў, бо ў самім Магілёве яго ўжо няма” 00:49 18.06.2009 |