Пастанова Сакратарыята ТБМ ГА “Таварыству беларускай мовы імя Францішка Скарыны 20 гадоў”27 чэрвеня 1989 г. у Мінску адбыўся Устаноўчы з’езд ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”. Дэлегатамі з’езду былі прадстаўнікі беларускіх аб’яднанняў з Масквы, Вільні, Беластоку і Рыгі – людзі, якія належалі да самых розных прафесій і родаў заняткаў. Старшынём ТБМ быў абраны вядомы беларускі пісьменнік і навуковец Ніл Гілевіч, а таксама Рада ТБМ у колькасці 57 чалавек. ТБМ была абвешчана масавай арганізацыяй, якая за галоўную задачу мае папулярызацыю беларускай мовы і праз яе ўсёй нацыянальнай культуры. 28 верасня 1989 года Статут ТБМ быў зацверджаны Пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і пачалася стваральная праца, якая доўжыцца ўжо 20 гадоў. З гэтай нагоды Сакратарыят ТБМ пастанаўляе: 1) 26 чэрвеня 2009 года правесці прэсавую канферэнцыю ў сядзібе ТБМ (вул. Румянцава, 13), пачатак а 13.00. 2) Асноўныя святкаванні юбілею ТБМ правесці ў верасні 2009 года. 3) Усім рэгіянальным структурам ТБМ правесці святочныя імпрэзы ў жніўні - верасні 2009 г. 15 чэрвеня 2009 года.
Гл. таксама: Статут ТБМ 09:19 18.06.2009 |