галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

"Радыё Швецыя" спыняе вяшчанне па-беларуску
Пачынаючы ад 1 верасня 2009 году, "Радыё Швецыя" спыняе вяшчанне на беларускай мове.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Міжнароднага канала Шведскага нацыянальнага радыё (у гэты канал уваходзіць і "Радыё Швецыя") Інгемар Лёфгрэн. Па словах спадара Лёфгрэна, Шведскае радыё:

- Зрабіла цяпер выбар на карысць вяшчання на адной з вялікіх еўрапейскіх моваў, а менавіта - рускай, тым больш, што гэта мова, якую разумеюць і ў Беларусі.

"Радыё Швецыя" спыняе вяшчанне па-беларуску
Будынак рэдакцыі "Шведскага радыё" ў Стакгольме


Па словах адказнай за дыстрыбуцыю міжнародных праграм Шведскага радыё Эле-Кары Хойберг, на прыняцце рашэння паўплывала і агульная сітуацыя з вяшчаннем на кароткіх хвалях, якія не разглядаюцца цяпер як "медыюм будучыні":

- Шведскае радыё будзе шукаць новыя шляхі для таго, каб размаўляць з публікай у свеце.

Радыё Швецыя


"Радыё Швецыя" спыняе вяшчанне па-беларускуБеларуская праграма службы замежнага вяшчання шведскага радыё ”Радыё Швецыя” існуе з 7 лістапада 2004 года.

”Радыё Швецыя” - непалітычная і недзяржаўная радыёстанцыя, якая з’яўляецца часткай грамадскага сэрвісу шведскага радыё і тэлебачання.

Праграма на беларускай мове расказвае пра культурнае і грамадска-палітычнае жыццё Швецыі, асвятляе гісторыю і сучаснасць нашай краіны, а таксама шведска-беларускія адносіны ў розных галінах чалавечае дзейнасці. Перадачы выходзяць 4 разы на тыдзень.

Адна з асноўных мэт існавання ”Радыё Швецыя” - спрыяць дэмакратычнаму развіццю ва ўсім свеце, праз расказ аб Швецыі, як дэмакратычнай і нейтральнай краіне.

22:35 24.06.2009
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы