галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Маскоўскі падарунак: званы для Ратушы з гербамі Расеі й Масквы (фота)
Восем званоў падарыла Магілёву кіраўніцтва Ўсходняй адміністрацыйнай акругі Масквы. На іх адлітыя выявы сьвятых, гербы Масквы й Расеі, прозьвішча прэфэкту акругі, а таксама выява расейскага імпэратара Мікалая ІІ зь сям’ёю. Званы ўсталююць на вежы Ратушы.

Маскоўскі падарунак: званы для Ратушы з гербамі Расеі й Масквы (фота)

На цяперашні момант ёсьць два варыянты гучаньня новых званоў. Першы – штогадзіны гучыць мэлёдыя, затым гучыць колькасьць удараў, якая раўняецца колькасьці гадзінаў на цыфэрбляце, пасьля зноў кожныя паўгадзіны гучыць мэлёдыя й парны ўдар па адным са званоў. Другі – штогадзіны гучыць пэўная колькасьць удараў па адным альбо па пары званоў, затым кожныя “без 15” і “15 хвілінаў” гучыць музыка на працягу 20-25 сэкундаў. Пакуль ня вырашана, якая гэта будзе мэлёдыя.

Мантажам званоў зоймецца аўтар гадзіньніку на вежы, інжынэр-канструктар Генадзь Галоўчык. На гэта спатрэбіцца прыкладна два месяцы. Зараз у мэханізьме вежавага гадзіньніку працуюць два званы.

Маскоўскі падарунак: званы для Ратушы з гербамі Расеі й Масквы (фота)
Магілёўская ратуша. Фота mahilou.org


Генадзь Галоўчык зазначае, што будынак Ратушы не прыстасаваны для перазвону – для гуку няма выхаду. У вежы няма ані вокнаў, ані дастатковай колькасьці вялікіх праёмаў. Таму звонку неабходна ўсталяваць калёнкі й узмацняльнікі гучнасьці, якія дазволяць пачуць званы на плошчы.

На спэцыяльнай канструкцыі новыя званы можна будзе пабачыць ужо 3 ліпеня. У іх дазволяць нават пазваніць.

Паводле mycity.by, region.mogilev.by


Гл. таксама:


Магілёўскую ратушу адкрылі паўторна (фота)
СМІ пра адкрыцьцё Магілёўскай ратушы
Сёмая Ратуша ў Беларусі (фота, відэа)
Магілёўская ратуша: учора і сёння (фота)
Магілёў: ратушу аднавілі. Што далей? (фота)

21:38 28.06.2009
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы