галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

“Запрашаем у вандроўку з ТБМ!” (фота)
У першы дзень ліпеня ў Палацы культуры вобласці адбылася другая сёлета прэзентацыя вандровак “Беларусь у люстэрку падарожжаў” Магілёўскага Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, удзельнікамі якой сталі каля 40 магілёўцаў.

“Запрашаем у вандроўку з ТБМ!” (фота)
Аўдыторыя слухае. Фота mahilou.org


Першым слова ўзяў старшыня Магілёўскай суполкі ТБМ Алег Дзьячкоў, які змястоўна распавёў пра падарожжы як шлях спасціжэння Беларусі і беларушчыны, як адзін з асноўных напрамкаў дзейнасці таварыства, пракаментаваўшы найбольш цікавыя фотаздымкі з леташніх і сёлетніх паездак.

Так, прысутныя даведаліся, што сябры таварыства ладзяць шэраг адна- і шматдзённых вандровак на працягу ўсяго года, самі распрацоўваюць маршрут падарожжаў. Яшчэ ўдзельнікі экскурсій не толькі знаёмяцца з багацейшай гісторыка-культурнай спадчынай Беларусі, найпрыгажэйшымі помнікамі прыроды, але і сустракаюцца з унікальнымі людзьмі, якія з’яўляюцца сапраўдным гонарам Беларусі.

“Запрашаем у вандроўку з ТБМ!” (фота)
Выступ Алега Дзьячкова. Фота mahilou.org


Сярод апошніх варта прыгадаць, напрыклад, краязнаўца Анатоля Белага з Старых Дарог, вясковых настаўнікаў Аду Райчонак з Германавічаў (Шаркаўшчынскі раён) і Алеся Белакоза з Гудзевічаў (Мастоўскі раён), якія самі стварылі выдатнейшыя музеі. Асобнай згадкі заслугоўвае і ксёндз Юозас Булька, пробашч на Глыбоччыне – нястомны барацьбіт з п’янствам і стваральнік чароўнай прыгажосці куточка ў ваколіцах касцёла Св. Ганны ў Мосары.

“Запрашаем у вандроўку з ТБМ!” (фота)
Сяргей Дымкоў запрашае ў вандроўку. Фота mahilou.org


А колькі мясцін, звязаных з жыццём і дзейнасцю выдатнейшых беларусаў, наведваюць прыхільнікі вандровак з Магілёўскім ТБМ! Сярод мноства імёнаў успомнім, напрыклад, Адама Міцкевіча, Цётку, Тадэвуша Касцюшку, Францішка Багушэвіча, Кастуся Каліноўскага, Алеся Адамовіча, Янкі Купалы.

У другой частцы імпрэзы Алена Кавалёва распавяла пра побытавыя ўмовы падарожжаў. Напэўна, многім з прысутных было цікава даведацца, як і чым харчуюцца удзельнікі вандровак, дзе начуюць, якім чынам бавяць вольны час. Думаю, пасля слоў Алены пра паходную кухню, пра лагер з песнямі і забавамі на беразе возера ці рачулкі ахвотных запісацца ў новую паездку пабольшала. Да таго ж крыху пазней Маша Лук’янава распавяла пра вандроўкі як спосаб пазнаёміцца і завязаць сяброўства з надзвычай цікавымі людзьмі.

“Запрашаем у вандроўку з ТБМ!” (фота)
Слова мае Алена Кавалёва. Фота mahilou.org


Пасля прагляду фотапрэзентацыі сябра ТБМ Алы Кусковай “Вандруем па Беларусі” госці вечарыны былі запрошаны ў чарговае трохдзённае падарожжа Магілёўскага ТБМ па Віцебшчыне, якое адбудзецца 10-12 ліпеня.

Далучайцеся да беларушчыны з намі!

Юрась Каласоўскі


Гл. таксама:


Запрашаем у падарожжа “Таямнімцы беларускай Поўначы”
Па Варшаўскім шляху (фота)
Магілёў-Беразіно-Мінск. Фота
Барысаў-2008: летапіс вандроўкі Магілёўскага ТБМ (фота)
Талачын, Крупкі, Барысаў. Фотарэпартаж з вандроўкі
Магілёўцы адзначылі Дзень беларускага пісьменства дыктоўкай
Адзін дзень у Сярэднявеччы – старажытны Мсціслаў (фота)
Фотарэпартаж з паездкі на ўсход Магілёўшчыны
Дастоева, Моталь, Моладава, Парэчча, Пінск. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 5)
Скокі, Берасьце, Кобрынь, Закозель, Іванава. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 4)
Высокае, Воўчын, Вістычы, Чарнаўчыцы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 3)
Заходняя Беларусь у люстэрку падарожжаў
Падарожжа па краіне альбо нефармальная адукацыя
Косава, Ружаны, Пружаны, Камянец. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 2)
Па прасторах Берасцейшчыны
Завосьсе, Сталовічы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 1)
Старажытны Мсціслаў запрашае
Турэц, Паланэчка, Вольна, Ішкалдзь. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.5)
Наваградак, Уселюб, Любча, Шчорсы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.4)
Мураванка, Шчучын, Масты, Рэпля, Вялікая Бераставіца. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.3)
Ліпнішкі, Іўе, Геранёны, Воранава, Радунь, Васілішкі. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.2)
Валожын, Вішнёва, Дзясятнікі, Суботнікі. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.1)
Па гістарычных мясцінах старадаўняй Літвы (фота)
Фотарэпартаж з Купальскага фэсту
Купальскі фэст на Друці
Вандроўка ТБМ па Быхаўшчыне (фота)
Браслаў, Іказнь, Мёры. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 6)
Міхалішкі, Відзы, Опса. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 5)
“У такіх вандроўках толькі адна хіба – мала дзён” (фота)
Смаргонь, Солы, Гервяты. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 4)
Ашмяны, Жупраны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 3)

Вандроўка Магілёўскага ТБМ па Паўночна-заходняй Беларусі
Гальшаны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 2)
Крэва, Баруны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 1)

23:40 1.07.2009
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы