27-28 чэрвеня грамадска-асветніцкая арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны накіравалася ў вёску Гута Бялыніцкага раёна. Менавіта там ужо на працягу пяці год ладзіцца сапраўднае гісторыка-этнаграфічнае мерапрыемства – Купальскае свята.
Купалле – старажытнае абрадавае свята сонца і агню, маладосці і кахання. Гэта час росквіту прыроды.
На Беларусі шмат знаходзіцца людзей апантаных, зацікаўленых, якія імкнуцца захаваць культурныя традыцыі. Дзякуючы намаганням такіх людзей і адбылося сучаснае святкаванне Купалля. Свята гэтае амаль цалкам ператварылася ў тэатралізаванае прадстаўленне з некаторымі атрыбутамі купальскай абраднасці: народнымі спевамі, старажытнымі гульнямі, карагодамі, варажбой і скокамі праз вогнішча…
Было цікава і незвычайна! У наступным годзе абавязкова паедзем зноў. Далучайцеся!