галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Візіт у Магілёўскі гарвыканкам
У чацвер, 30 ліпеня, адбылася сустрэча намесніка старшыні Магілёўскага гарвыканкама Фёдара Міхеенкі з старшынём Магілёўскай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” Алегам Дзьячковым, падчас якой былі разгледжаны шэраг пытанняў.

Візіт у Магілёўскі гарвыканкамНаконт стварэння класаў з беларускамоўным навучаннем таварыству было прапанавана даваць сацыяльную рэкламу ў гарадскіх газетах, іншых СМІ.

Абмяркоўвалася рашэнне аб выдзяленні Магілёўскаму ТБМ пляцоўкі для правядзення святочнага мерапрыемства, прымеркаванага да 20-годдзя ўтварэння Таварыства беларускай мовы, і прадастаўленні памяшкання для заняткаў гуртка беларускай мовы пры ТБМ у адной са школ горада.

Таксама былі разгледжаны пытанні добраўпарадкавання горада, у прыватнасці, парка імя М. Горкага; распрацоўкі турыстычных маршрутаў па Магілёўшчыне і вырабу шырокага асартыменту сувенірнай прадукцыі; наяўнасці ў горада адпаведнага турыстычнага брэнда (напрыклад, рыцара); прысутнасці беларускамоўнай музыкі на гарадскіх мерапрыемствах; усталявання помнікаў ці памятных знакаў выбітным асобам Беларусі, лёс якіх быў звязаны з Магілёвам; візуальнае беларускамоўнае афармленне горада (шыльды, назвы прыпынкаў гарадскога транспарту).

Праца па вырашэнні гэтых і іншых пытанняў, ініцыяваная Магілёўскім ТБМ, будзе актыўна працягвацца і надалей.

Юрась Каласоўскі

20:01 3.08.2009
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы