галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Княжыцы-Галоўчын-Тубышкі-Круглае-Друцк – фотарэпартаж з вандроўкі. Частка 2
Магілёўская гарадская арганізацыя грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” 9 жніўня 2009 г. арганізавала краязнаўчае падарожжа па маршруце Княжыцы-Галоўчын-Тубышкі-Круглае-Друцк, удзельнікамі якога сталі каля 40 магілёўцаў.

Княжыцы-Галоўчын-Тубышкі-Круглае-Друцк – фотарэпартаж з вандроўкі. Частка 2
Круглянскі музей


Прапануем вашай увазе другую частку фотасправаздачы з вандроўкі, у якой прадстаўлены фотаздымкі з Круглага і Друцка.
Назва райцэнтра, які ўпершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1524 г., паходзіць ад размяшчэння мястэчка ў крузе рэчак Друць, Сітня і Гнілка. Тут мы наведалі краязнаўчы музей, дзе азнаёміліся з гісторыяй Кругляншчыны ад старажытнасці да часоў Вялікай Айчыннай вайны (экспазіцыя, прысвечаная другой палове 20-га ст. і сучаснасці, чамусьці адсутнічае ў цеснаватым будынку музея). Найбольш цікавымі мне падаліся раздзелы этнаграфіі і прыроды, а таксама экспазіцыя, прысвечаная генералу М. Р. Чарняеву. Цікава было азнаёміцца з рэпрадукцыямі карцін вядомага рускага мастака-перасоўніка Мікалая Неўрава, які апошнія гады жыцця правёў у вёсцы Лыскаўшчына паблізу Круглага, дзе і пахаваны.


Княжыцы-Галоўчын-Тубышкі-Круглае-Друцк – фотарэпартаж з вандроўкі. Частка 2


Таксама ў мястэчку мы зрабілі шпацыр па парку, у якім пабачылі помнікі афганцам і падпольшчыкам.


Княжыцы-Галоўчын-Тубышкі-Круглае-Друцк – фотарэпартаж з вандроўкі. Частка 2


А вось перад заездам у Друцк літаральна на мяжы Магілёўшчыны і Віцебшчыны мы спыніліся ля рэчкі Крывая, на беразе якой агледзелі занядбаны будынак вадзянога млына.


Княжыцы-Галоўчын-Тубышкі-Круглае-Друцк – фотарэпартаж з вандроўкі. Частка 2


У самім старажытным Друцку найбольш, відавочна, уражваюць гарадзішча і прыгажосць мясцовых краявідаў. У 2001 годзе з нагоды 1000-годдзя Друцка тут адбыўся маштабны рыцарскі фэст і шэраг святочных імпрэзаў, але з тых часоў, на жаль, славуты калісьці Друцк ізноў апынуўся ў самоце.


Княжыцы-Галоўчын-Тубышкі-Круглае-Друцк – фотарэпартаж з вандроўкі. Частка 2


І менавіта друцкае гарадзішча мы палічылі найлепшым месцам для таго, каб ушанаваць памяць актыўнага сябра ТБМ і проста цудоўнага і светлага чалавека Лявона Драздова, памяці якога і было прысвечана гэтае падарожжа. Гучалі словы памяці, удзячнасці, і гучала… скрыпка, што стала прыемнай нечаканасцю для многіх удзельнікаў вандроўкі.


Княжыцы-Галоўчын-Тубышкі-Круглае-Друцк – фотарэпартаж з вандроўкі. Частка 2


А яшчэ ў Друцку, які цяпер стаў аграгарадком, варта падысці да царквы Раства Багародзіцы і падзівіцца на кветнікі ля школкі.
У бліжэйшых планах Магілёўскага ТБМ – вандроўка 6 верасня на Дзень беларускага пісьменства ў Смаргонь. Сачыце за анонсамі на сайце!

Юрась Каласоўскі


Гл. таксама:


Княжыцы-Галоўчын-Тубышкі-Круглае-Друцк – фотарэпартаж з вандроўкі. Частка 1
“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 5
“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 4
“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 3
“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 2
“Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 1
Па Варшаўскім шляху (фота)
Магілёў-Беразіно-Мінск. Фота
Барысаў-2008: летапіс вандроўкі Магілёўскага ТБМ (фота)
Талачын, Крупкі, Барысаў. Фотарэпартаж з вандроўкі
Магілёўцы адзначылі Дзень беларускага пісьменства дыктоўкай
Адзін дзень у Сярэднявеччы – старажытны Мсціслаў (фота)
Фотарэпартаж з паездкі на ўсход Магілёўшчыны
Дастоева, Моталь, Моладава, Парэчча, Пінск. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 5)
Скокі, Берасьце, Кобрынь, Закозель, Іванава. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 4)
Высокае, Воўчын, Вістычы, Чарнаўчыцы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 3)
Заходняя Беларусь у люстэрку падарожжаў
Падарожжа па краіне альбо нефармальная адукацыя
Косава, Ружаны, Пружаны, Камянец. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 2)
Па прасторах Берасцейшчыны
Завосьсе, Сталовічы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 1)
Старажытны Мсціслаў запрашае
Турэц, Паланэчка, Вольна, Ішкалдзь. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.5)
Наваградак, Уселюб, Любча, Шчорсы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.4)
Мураванка, Шчучын, Масты, Рэпля, Вялікая Бераставіца. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.3)
Ліпнішкі, Іўе, Геранёны, Воранава, Радунь, Васілішкі. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.2)
Валожын, Вішнёва, Дзясятнікі, Суботнікі. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.1)
Па гістарычных мясцінах старадаўняй Літвы (фота)
Фотарэпартаж з Купальскага фэсту
Купальскі фэст на Друці
Вандроўка ТБМ па Быхаўшчыне (фота)
Браслаў, Іказнь, Мёры. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 6)
Міхалішкі, Відзы, Опса. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 5)
“У такіх вандроўках толькі адна хіба – мала дзён” (фота)
Смаргонь, Солы, Гервяты. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 4)
Ашмяны, Жупраны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 3)

Вандроўка Магілёўскага ТБМ па Паўночна-заходняй Беларусі
Гальшаны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 2)
Крэва, Баруны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 1)

15:00 15.08.2009
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы