Магілёўская гарадская арганізацыя грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” ў нядзелю, 23 жніўня, ладзіць аднадзённую вандроўку па Магілёву і ваколіцах, прысвечаную 65-годдзю вызвалення Беларусі.У гэтым падарожжы мы наведаем мемарыяльны комплекс “Буйніцкае поле”, помнік батальёну міліцыі ля вёскі Гаі, помнік нямецкім жаўнерам і мемарыял “Зямлянка” на ўсходняй ускраіне горада, а таксама мемарыял на месцы Лупалаўскага лагера смерці і магілу нашага славутага земляка, паэта-франтавіка Аляксея Пысіна. Акрамя таго, вы даведаецеся шмат новага пра асоб, з імёнамі якіх звязана абарона і вызваленне Магілёва. Ад’езд а 10-й з Касцерні.  Аляксей Сіманаў у Буйнічах. Усіх прыхільнікаў беларушчыны і краязнаўства запрашаем у падарожжа! Кантактныя тэлефоны:
Алег - 388-35-61 (Velcom); Юрась - 627-19-52 (МТС); Сяргей – (0222)-25-23-53 Гл. таксама:Канстанцін Сіманаў і Магілёў (фота) 23:07 20.08.2009 |