галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Гурток беларускай мовы запрашае
У сераду, 26 жніўня, у 18.30 адбудуцца чарговыя заняткі гуртка беларускай мовы. Гэтым разам да нас завітае спадарыня Наталля Кажэўнікава, з дапамогай якой мы паразмаўляем пра ўзаемаўплыў габрэйскай, беларускай і рускай культур, а яшчэ пра прысутнасць габрэйскай лексікі ў нашай мове і складаныя адносіны іудаізму і хрысціянства.

Акрамя таго, мы даведаемся пра новае грамадскае аб’яднанне “Сувязь”.

Рыхтуйце свае пытанні і паведамленні. Да сустрэчы на занятках!

Кантактныя тэлефоны:

МТС 8-029-583-18-85; Velсom 8-029-374-38-52 (Асмакоўская Алена)

22:19 25.08.2009
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы