галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

ТБМ падтрымала ініцыятыву магілёўскіх уладаў
Кіраўніцтва грамадскага аб`яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" падтрымала ініцыятыву ўладаў Магілёўскай вобласці абвясціць 2010 год Годам роднай мовы, гаворыцца ў звароце сакратарыята ТБМ.

Таварыства заклікала ўладныя структуры Мінска і кіраўніцтва Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей падтрымаць ініцыятыву магілёўскіх уладаў.

Сакратарыят аб`яднання прапанаваў уключыць у комплекс мерапрыемстваў па папулярызацыі беларускай мовы адкрыццё ў гістарычным цэнтры Магілёва ў 2010 годзе беларускамоўнай гімназіі і надаць ёй імя класіка нацыянальнай літаратуры Максіма Гарэцкага.

ТБМ падтрымала ініцыятыву магілёўскіх уладаў


У інтэрв`ю БелаПАН старшыня ТБМ Алег Трусаў паведаміў, што ўлады Магілёўскай вобласці падтрымалі зварот 203 прадстаўнікоў грамадскай ініцыятывы "Інстытут нацыянальнай памяці" да кіраўніцтва краіны ў сувязі з унясеннем на пачатку 2009 года беларускай мовы ў атлас ЮНЕСКА "Мовы свету ў небяспецы" і вырашылі наступны год на тэрыторыі Магілёўшчыны абвесціць Годам роднай мовы, а таксама прыняць неабходныя меры па пашырэнні яе ўжытку ў рэгіёне.

Трусаў лічыць, што стварэнне беларускай гімназіі ў Магілёве трэба абвесціць сёлета, ва ўсіх класах установы перайсці да выкладання гісторыі і геаграфіі па-беларуску, у вучэбных планах і праграмах дабавіць колькасць гадзін на беларускую мову і літаратуру за кошт факультатыўных гадзін, а таксама аформіць гімназію па-беларуску. А набор дзяцей у беларускамоўныя класы ўстановы распачаць ў наступным годзе, сказаў Трусаў.

На яго думку, абвяшчэнне наступнага года Годам беларускай мовы падыме яе аўтарытэт і будзе спрыяць аб`яднанню грамадства вакол галоўнай нацыянальнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, якой з`яўляецца родная мова.

nv-online.info


Гл. таксама:


А.Трусаў: “Для беларусізацыі дастаткова аднаго званка”
Вэртыкалі спатрэбілася беларуская мова
У Магiлёве iнiцыююць Год роднай мовы

17:38 30.08.2009
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы