галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Магілёўскае ТБМ віншуе Сяргея Дымкова з днём народзінаў!
У Дзень беларускага пісьменства, адзначыў дзень народзінаў актывіст Магілёўскай суполкі ТБМ, сябар Рэспубліканскай рады ТБМ Сяргей Дымкоў.

Магілёўскае ТБМ віншуе Сяргея Дымкова з днём народзінаў!Дарагі Сяржук! Вялікі дзякуй за Тваю душэўную цеплыню і чуласць! Шчыра віншуем цябе з гэтым выдатным святам і зычым выдатнага настрою, шчаслівых сонечных дзён, напоўненых цеплынёй і дабрынёй! Плёну і натхнення, моцнага здароўя і кахання!

Няхай заўжды Цябе саграваюць усмешкі блізкіх і пяшчота сэрцаў, якія б'юцца побач з Табой і дзеля Цябе!

Няхай мір і згода пануюць у Тваім жыцці, кожны дзень будзе напоўнены радасцю, а трывог стане як мага менш.

Няхай на душы будуць радасць і спакой, у працы — поспех і павага, а ў сям’і - дабрабыт і ўзаемаразуменне.

Веры ў свае сілы і здзяйснення ўсіх жаданняў зычым Табе! Жыве Беларусь!

Жадаем блакітнага неба,
Сяброў, за святочным сталом,
Жыццё няхай будзе сагрэта
Любоўю, спагадай, цяплом.
Пра што марыцца, хай і збудзецца,
Усё кепскае — хай забудзецца,
Ну, а добрае — хай вядзецца
І ўдала ў жыцці ўсё складзецца.
Жадаем у гэты дзень святочны
Нямала свету і цяпла,
Жадаем, каб жыццё бурліла
І быццам рэчанька цякла.

Сябры і паплечнікі

19:18 7.09.2009
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы